Вольга Стужынская сустрэнецца з гарадзенцамі

|

Сустрэчу з дырэктаркай «Офісу за дэмакратычную Беларусь» (Брусэль) у Гродне 28 чэрвеня ладзіць Таварыства Беларускай Школы ў межах праграмы Еўраклубу.

Банкаматы “Беларусбанка” не будуць прымаць плацяжы за стацыянарны тэлефон і Byfly

|

Прыём плацяжоў на карысць РУП “Белтэлекама” спыняецца з 29 чэрвеня.

Знайдзі 15 хвілін, каб дапамагчы птушкам!

|

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” просіць усіх неабыякавых ахвяраваць 15 хвілін часу дзеля таго, каб уратаваць беларускіх птушак ад вынішчэння.

Памежнікі з “Брузгоў” затрымалі двух парушальнікаў мяжы

|

У ноч на 25 чэрвеня невядомыя пад’ехалі да памежнай вёскі Бакуны (5 км ад мяжы) на таксі.

Праўленне непрызнаванага ўладамі СПБ выказала сваё абурэнне арыштам Андрэя Пачобута

|

Паводле праўлення Саюза палякаў на Беларусі, гэта “чарговая праява неталерантнай палітыкі беларускай дзяржавы ў дачыненні ўласных грамадзян”. Вызвалення журналіста запатрабавалі Кэтрын Эштан, Дональд Туск. Праваабарончы цэнтр “Вясна” абвясціў Пачобута вязнем сумлення.

Надвор’е зноў не радуе гарадзенцаў

|

Гроднааблгідрамет папярэджвае пра моцны вецер і навальніцы 26 чэрвеня.

Новыя старыя чэргі

| Без катэгорыі

У савецкія часы быў анекдот: “Чаму няма мяса ў крамах? Мы так хутка ідзем да камунізму, што скаціна не паспявае”. Шмат хто яшчэ памятае тагачасную таўкатню за каўбасой па 2.20 ці мясам па 1.90.

Злодзей залез у царкву за кнігамі

|

Праз незачыненае вакно Царквы адвентыстаў сёмага дня ў Гродне ён скраў 240 кніг рэлігійнага зместу.

Запрашаюць валанцёрскія летнікі Гродзенскай вобласці

|

Валанцёрскія летнікі сталі ўжо добрай традыцыяй для Беларусі. Часцей за ўсё праца звязаная з доглядам, упарадкаваннем ці нават рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй гістарычных помнікаў.

У Гродзенскай вобласці сёлета валанцёраў чакаюць ва Усялюбе, Крэве, Гальшанах, Любчы.

Консульства Літвы выдае беларусам шэнгенскія візы на 2 і болей гадоў

|

Дырэктар консульскага дэпартаменту МЗС Літоўскай Рэспублікі пацвердзіў прадстаўнікам кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” права беларусаў на атрыманне шэнгенскіх візаў на два і болей гадоў. Летась  літоўскія консульствы выдалі ўжо болей за паўтысячы такіх візаў.