Выстава гарадзенскага фатографа – анімаліста адчыніцца ў кавярні на тэрыторыі заапарка
Урачыстае адкрыццё выставы фатографа – анімаліста Цімафея Чупракова адбудзецца 1 ліпеня ў кавярні “Мишутка”. На выставе будуць прадстаўлены здымкі жывёл, якія зроблены не толькі ў заапарках Беларусі, але і ў ГА аховы жывёл “Адданае сэрца”.