Беларуская чыгунка ўводзіць новыя правілы

|

Адбыліся змены ў коштах, афармленні і тэрмінах дзеяння праяздных дакументаў на цягніках гарадскіх і рэгіянальных  ліній эканом-класа.

У цягніках забаранілі паліць і адмянілі льготы.

Скідзельскія выратавальнікі знялі з галавы дзіцяці… барабан

|

У службу “101” патэлефанаваў мужчына, які не мог самастойна зняць пластмасавую цацку з галавы дачкі.

З 26 студзеня за ўвоз персанальных камп’ютараў давядзецца плаціць 10% ад кошту

|

У Мытным саюзе ўводзіцца ўвазная пошліна ў памеры 10 працэнтаў ад мытнай вартасці на персанальныя камп’ютары коштам да $3 тыс.

Архаічная энергетыка Уладзіміра Панцялеева

Выстава скульптур Уладзіміра Панцялеева адкрылася ў гарадской выставачнай залі. Аўтар вядомых кожнаму гарадзенцу Купідона, Гараднічанкі, Жабкі-падарожніцы прадставіў працы з дрэва, каменю і бронзы. Скульптуры гэтага гарадзенскага майстра ёсць у калекцыях Чэлентана і Мадонны.

У Гродне створаць віртуальны музей Максіма Багдановіча

|

Ён паўстане ў выніку рэалізацыі праекта транспамежнага супрацоўніцтва Літвы-Латвіі-Беларусі “Віртуальнае мінулае – залог поспеху будучыні музеяў”.

Юры Качук: “Хачу атрымаць Нобелеўскую прэмію па літаратуры!”

|

У Гродзенскай абласной бібліятэцы 17 студзеня Юры Качук прэзентуе ўнікальную энцыклапедыю беларускага кухарства.

З ценявога звароту на Гарадзеншчыне выведзена тавараў на 4,45 мільярды

|

На такую суму супрацоўнікі падаткавых органаў Гродзенскай вобласці канфіскавалі летась падакцызных тавараў.

Колькасць хворых на вострыя рэспіраторныя інфекцыі ў Гродне расце

|

З 7 да 13 студзеня ў паліклінікі з такімі сімптомамі звярнуліся 2035 чалавек, піша vgr.by.

Ларыса Геніюш на марках

|

На інтэрнэт-аўкцыёне з’явіліся маркі фантастычнага “Каралеўства Геніюш” з выявай паэткі Ларысы Геніюш. Падобныя тавары можна знайсці на старонцы нямецкага аддзялення міжнароднага інтэрнэт-аўкцыёна Ebay.

Лукашэнка загаварыў пра прыватызацыю “Гродна Азота”

|

На прэс-канферэнцыі для беларускіх і замежных журналістаў ён заявіў, што прадпрыемства можа быць прыватызаванае, але толькі калі гэта не пашкодзіць бюджэту.