Турызму на Гарадзеншчыне не хапае сродкаў і папулярызацыі
Сустрэча турыстычнага актыву горада адбылася 25 студзеня ў Гродзенскім інфармацыйна-турысцкім цэнтры. Удзельнікі абмеркавалі мерапрыемствы, плануемыя на 2013 год, пытанні развіцця гарадскога турызму, а таксама ўключэнне ўсіх відаў турызму ў гарадскую і раённую спартакіяды.