Бабаева: месца, дзе (не) пішуцца вершы
Чвэрць стагоддзя назад я сустракаў праваслаўнае Раство ў мястэчку Бабаева Валагодскай вобласці. Хоць населены пункт называўся горадам і быў нават раённым цэнтрам, любая буйная беларуская вёска выглядала больш цывілізаванай і еўрапейскай у параўнанні з ім.