У Ваўкавыску памылі Леніна

|

Банны дзень помніку правадару міравога пралетарыяту зладзілі працаўнікі камунальных службаў.

“Вясёлы заапарк”: вяснавае свята ў гродзенскім звярынцы

|

27 красавіка заапарк Гродна запрашае дзяцей і дарослых на святочную праграму.

Фелікс Акерман: “Беларусы ў Гродне – нацыянальная суполка нароўні з палякамі”

|

У СССР усе народы, акрамя расійскага, разглядаліся як нацменшасці. Беларусь атрымала такое мысленне ў спадчыну і нават сёння беларусы ў сваёй краіне мусяць заваёўваць сабе правы. Такой думкай падзяліўся нямецкі даследчык Фелікс Акерман падчас адкрытай лекцыі ў Гродне.

Фотафакт: у бары ў цэнтры Гродна – цвіль у сталах

| Без катэгорыі

Чытачка “Твайго стылю” даслала ў рэдакцыю здымкі, на якіх бачна, якая прыгожая і фотагенічная цвіль жыве ў сталах адной з кавярняў у самым цэнтры Гродна.

Віктар Саяпін прэзентаваў кнігу пра завод “Радыёпрыбор”

|

24 красавіка ў актавай залі інстытута “Гроднаграмадзянпраект” адбылася сустрэча ветэранаў завода “Радыёпрыбор”, на якой гарадзенскі краязнаўца, адзін з колішніх супрацоўнікаў прадпрыемства, прэзентаваў сваю кнігу “Фабрыка ровараў “Niemen” – завод “Радыёпрыбор”.

Замерз да смерці па дарозе дамоў

|

Знойдзена цела навучэнца Ашмянскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага коледжа, які знік яшчэ 9 студзеня, піша http://kraj.by .

“Лялькі над Нёманам” у Гродне. Колькасць квіткоў абмежаваная

|

23 красавіка распачаўся продаж квіткоў на I Міжнародны фестываль  лялечных тэатраў “Лялькі над Нёманам”, які пройдзе ў Гродне 10-13 мая.

У першым гарадзенскім паэтычным слэме перамог Валера Руселік

“Літаратурны рынг” ва ўтульным дворыку ля галерэі “Крыга” сабраў шмат гарадзенцаў розных узростаў. Нягледзячы на адчувальны холад, большасць дачакалася канца выступаў і ўзяла ўдзел у галасаванні.

Увага! Лекцыя Фелікса Акермана пераносіцца ў другі раз

|

Лекцыя Фелікса Акермана “Мульцікультуралізм у Беларусі?” адбудзецца ў офісе Цэнтра “Трэці сектар” (вул. Будзёнага 48а-63), а не ў бары “Куба”, як паведамлялася раней. Дзень і час застаюцца тыя ж: 25 красавіка, 17.00

Коматава мог напаткаць лёс Хатыні

|

Публікуем вялікі тэкст дасланы ў рэдакцыю адным з нашых чытачоў. У ім расказваецца гісторыя, што адбылася ў в. Коматава ў 1944 годзе. Да ліста прыкладзены стары фотаздымак. Можа, хто-небудзь з нашых чытачоў зможа дапамагчы ідэнтыфікаваць некаторых асоб?