Адкрываем Балтыку: частка 1. Швянтоі
Расійская акупацыя Крыма прымусіла сёлета беларусаў істотна перагледзіць свае турыстычныя прыярытэты. Большасць замест Еўпаторыі, Алушты ды Ялты гэтым летам абралі Балгарыю ды Турцыю. Знайшліся і тыя, хто звярнуў увагу на адносна недалёкае ўзбярэжжа Балтыкі. “Твой стыль” вырашыў даследаваць умовы адпачынку на некаторых балтыйскіх курортах.