Запрашаем на публічную лекцыю Агаты Петжык-Славіньскай “Інтэрактыўны музей сёння: еўрапейскі вопыт”

|

14 кастрычніка (аўторак) “Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы” і Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура запрашаюць на лекцыю Агаты Петжык-Славіньскай “Інтэрактыўны музей сёння: еўрапейскі вопыт”.

Жахлівыя дарогі, манастыры ў скалах і атракцыі Кішынёва: што “ТС” пабачыў у Малдове

|

Карэспандэнтка “Твайго стылю” прыняла ўдзел у міжнародным абмене “Speak up for rights”, які праводзіўся ў Кішынёве ў межах праграммы “Youth in Action”.

Гарадзенскую лёгкаатлетку дыскваліфікавалі на два гады

|

Прычынай часовага адлучэння Наталлі Карэйва ад спорта стала парушэнне допінгавага заканадаўства. Цяпер гарадзенка прапусціць Алімпіяду-2016 у Бразіліі.

“Арганы Еўропы гучаць у Гродне” з 9 па 20 лістапада

|

У Гродне адбудзецца міжнароднае свята арганнай музыкі. Удзельнікі з розных краін будуць граць на аргане, які знаходзіцца ў Гродзенскім дзяржаўным музычным коледжы.

У Гродне прэзентавалі “Кошт ураду”

|

Калі мы плацім падаткі, то маем права спытаць у дзяржавы, наколькі эфектыўна яна распараджаецца нашымі грашыма. Такая думка не аднойчы гучала ў час прэзентацыі сайта “Кошт ураду”, якая адбылася 8 кастрычніка ў Гродне.

Кувалда супраць пісталета. Парушальнік супраць інспектара ДАІ

|

Раней судзімы 43-гадовы кіроўца выйшаў з машыны з кувалдай у руках і пайшоў на інспектара. А той дастаў пісталет і двойчы стрэліў у паветра. Парушальнік быў вымушаны “скласці зброю”.

17-гадовая дзяўчына пад дзеяннем наркотыкаў трапіла ў бальніцу з моцным крывацёкам

Разам са сваім 21-гадовым сябрам з Ваўкавыска яны знялі кватэру ў Гродне, каб пакурыць спайс. У дзяўчыны пачаліся галюцынацыі, яна ўпала і атрымала траўму.

Пачалася вакцынацыя Гродзеншчыны ад грыпу

|

Больш за 41% насельніцтва Гродзенскай вобласці плануе прышчапіць ад грыпу Гродзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Асоба, якая падкінула “бомбу” ў пад’езд, выяўлена

Муляж бомбы ў паштовую скрыню шматпавярхоўкі на вул. Пушкіна паклаў хлопец, які жыве ў тым самым пад’ездзе. У маладога чалавека склаліся непрыязныя адносіны з суседскай сям’ёй. Ён вырашыў напалохаць жонку суседа, якая рэгулярна правярае пошту.

Выйшла новая кніга Аляксандра Краўцэвіча “Краіна пагранічча”

|

Выйшла з друку новая кніга вядомага беларускага навукоўца і грамадскага дзеяча Аляксандра Краўцэвіча пад назвай “Краіна пагранічча”. У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы, напісаныя аўтарам на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.