Як гарадзенцы змагаюцца за прыз рэаліці-шоў “Горад”. Глядзі трэці выпуск

Відэападручнік пра тое, як пабудаваць горад сваёй мары, зноў на TUT.BY. Сотня ідэалістаў, якія мараць памяняць асяроддзе пражывання, скарацілася да 17 абраных. У новай серыі даведаецеся, якія яшчэ праекты прэтэндуюць на прызавы фонд, убачыце , як прайшла андэграўндная вечарына ў цэнтры Мінска, прэзентацыя самага эпатажнага ўдзельніка і пачуеце думкі герояў адзін пра аднаго. Усё гэта ў трэцім дзённіку шоў “Горад”, дзе звычайныя беларусы змяняюць свет да лепшага для сябе і для вас.

На БелАЭС назвалі чуткі пра абрушэнне бетоннай канструкцыі “поўнай лухтой”

|

Паводле інфармацыі тэлеканала “Белсат”, працоўны з атамнай станцыі паведаміў пра абвал бетоннай канструкцыі. Паводле яго слоў, гэта адбылося ў сярэдзіне красавіка, “на пляцоўцы паміж двума рэактарамі”. Прадстаўнікі БелАЭС называюць паведамленне “поўнай лухтой”, піша TUT.BY.

Шоў “Горад”. Як гарадзенцы прэзентавалі сябе і свае ідэі ў Мінску

|

Удзельнікі з 14 гарадоў Беларусі прыехалі ў Мінск, каб пазнаёміцца​​, распавесці пра свае праекты, знайсці аднадумцаў і пагутарыць з экспертамі. Глядзіце другі выпуск шоў “Горад” на TUT.BY.

Бізнесмена Андрэя Паўлоўскага памілавалі. Ён заплаціў дзяржаве 20 млн долараў

|

Уладальнік групы кампаній “Біякам” Андрэй Паўлоўскі памілаваны прэзідэнтам, заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык журналістам у аўторак, 15 сакавіка.
Паводле яго слоў, бізнесмен кампенсаваў прычынены ўрон у памеры 20 млн долараў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці. “Акт памілавання ўступіў у законную сілу”, – сказаў Вакульчык.

“Краснасельскбудматэрыялы” пераходзіць на торф

|

Кампаніі «Краснасельскбудматэрыялы» даручана ў самыя сціслыя тэрміны цалкам адысці ад выкарыстання імпартных энерганосьбітаў. Такая задача была пастаўленая віцэ-прэм’ерам Анатолем Калініным ў час рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць, паведамляе TUT.BY.

Празрыстыя домікі і анёлы. Літоўцы прывезлі ў Гродна вітражы і арт- аб’екты са шкла

|

У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава вітража і мастацкага шкла літоўскіх майстроў. “Празрыстае спалучэнне I” – экспазіцыя ўнікальная, бо тут прадстаўлены работы ў аўтарскай тэхніцы, а сучаснае мастацкае шкло – гэта не толькі мастацтва, але і новыя тэхнічныя адкрыцці. Іх і можна ўбачыць на выставе ў Гродне, піша TUT.BY.

Паслугі мабільных аператараў і “Белтэлекама” могуць падаражаць: ім хочуць падняць ПДВ да 25%

|

У якасці альтэрнатывы падатку з абароту для аператараў электрасувязі прапанавана разгледзець павышэнне стаўкі падатку на даданую вартасць. Пра гэта TUT.BY паведамілі інфармаваныя крыніцы.

Колькасць дзяцей, якія атруціліся ў школе пад Гродна, павялічылася да 43: на харчовае атручэнне не падобна

|

Чым выклікана недамаганне дзяцей, усё гэтак жа не ясна. У абед 11 лютага са школы ў вёсцы Рацічы, якая знаходзіцца недалёка ад Гродна, сталі паступаць званкі ў хуткую з інфармацыяй аб дрэнным самаадчуванні навучэнцаў.

Па Літве ў Гродна вязуць груз у 288 тон: па дарозе дэмантуюць канструкцыі і адключаюць электрычнасць

|

У пачатку тыдня з порта Клайпеды пачалася перавозка 50-метровай вежы для гродзенскага прадпрыемства. Незвычайны груз вязуць павольна – спецыяльны цягач едзе з хуткасцю 10 км/г.

Літва заклікае суседзей не купляць энергію з Беларускай АЭС

|

Літва заклікае суседнія дзяржавы не купляць электраэнергію з АЭС, што будуюцца ў Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Літоўскі міністр энергетыкі Рокас Масюліс звярнуўся да міністраў Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі з прапановай абмеркаваць пытанне куплі электраэнергіі у трэціх краін, якія будуюць небяспечныя АЭС, паведамляе BNS.