Фотаакцыя: «Гродна за параднымі фасадамі»
Завітаўшы ў адзін з двароў па вул. Кірава можна адчуць подых гісторыі – нібыта ўчора тут прайшла вайна. І толькі жыццярадаснае графіці ў купе з шыльдай «Аб’ект даглядаецца міліцыяй…» разбаўляюць атмасферу.
Завітаўшы ў адзін з двароў па вул. Кірава можна адчуць подых гісторыі – нібыта ўчора тут прайшла вайна. І толькі жыццярадаснае графіці ў купе з шыльдай «Аб’ект даглядаецца міліцыяй…» разбаўляюць атмасферу.
Пасля года і чатырох месяцаў зняволення Саннікаў з Бандарэнкам праз «прэзідэнцкае памілаванне» апынуліся на свабодзе. Калі канчаткова будуць вызваленыя наступныя 9 мільёнаў беларусаў пакуль нікому невядома…
Археалагічныя працы, якія ладзіліся сіламі гістфаку ГрДУ, падыйшлі да канца. Самай цікавай знаходкай аказаўся развал печы XІV-XVI ст.ст., агулам жа гарадзенцы ўпадабалі гэты раён яшчэ ў ХІ ст.
Калі адносіны паміж пасольствамі працягнуцца ў тым жа духу, гадоў праз 10 нас чакае прыкладна такая карцінка.
Апошнім часам багата прыватных фірмаў знаходзіць сабе прытулак у гістарычным цэнтры, што не можа не цешыць.
Будаўнікі дастаюць стальную шпунтовую перамычку, якая аддзяляе Нёман ад плаціны і катлавана. ГЭС, па разліках будаўнікоў, павінна запрацаваць у ліпені.
У будынку абласной бібліятэкі прайшла прэзентацыя краязнаўчай энцыклапедыі «Ад Каложы да Фартоў: біяграфія гарадзенскіх вуліц», прысвечаная гісторыі забудовы старой Гародні.
3 красавіка ў галерэі «Крыга» адбылася прэзентацыя чацвёртага нумару гістарычнага зборніку «Гарадзенскі Палімпсест». Гэтым разам утульнае памяшканне на Савецкай 3-11 ледзь вытрымала напор аўтараў, гісторыкаў ды цікаўных гарадзенцаў.
Будынак канца ХІХ ст. па вул. Кірава, вядомы найперш тым, што там жыў стваральнік мовы Эсперанта Лазар Земенгоф, паступова разбураецца – у чарговы раз жудасную праўду агаліў вецер, сарваўшы частку завесы. Каментуе гісторык Андрэй Вашкевіч.
Гарадзенец Уладзімір Фяненка адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, у сувязі з чым на яго быў складзены пратакол за «непадпарадкаванне міліцыі». Ці можна пазбегнуць прымусовай дактыласкапіі і чым пагражае адмова?