Чарговае папярэджанне сябру БАЖ
Пракуратура вынесла ўжо трэцяе папярэджанне за працу без журналісцкай акрэдэтацыі, гэтым разам журналісту радыё «Рацыя» Вітаўту Парфёненку. Усе папярэджаныя асобы з’яўляюцца сябрамі БАЖ.
Пракуратура вынесла ўжо трэцяе папярэджанне за працу без журналісцкай акрэдэтацыі, гэтым разам журналісту радыё «Рацыя» Вітаўту Парфёненку. Усе папярэджаныя асобы з’яўляюцца сябрамі БАЖ.
Гродзенская пракуратура папярэдзіла музыку і незалежнага журналіста Дзянісава аб наступствах далейшай працы без акрэдытацыі.
Восем гродзенскіх палітычных структураў 20 лютага падпісалі пагадненне аб каардынацыі высілкаў у справе назірання на парламенцкіх выбарах. «У гэтай частцы нам няма чаго дзяліць – мы дасягаем агульнай мэты», – рэзюмаваў рэзультаты паседжання Вадзім Саранчукоў
У мінулыя выходныя ў Гродна прайшоў першы рыцарскі турнір, арганізаваны клубам гістарычнай рэканструкцыі «Гарадзенскі Двузуб». На працягу двух дзён гродзенцы маглі назіраць за бойкамі юніораў, павучыцца сярэднявечным танцам, а таксама заспець баі «сценка-на-сценку» на адкрытым паветры.
Гэтым разам руйнуецца драўляны будынак па вул. Валковіча, 19. «Ёсць небяспека, што будзе знесены шэраг дамоў, каб вызваліць месца ў прыбытковым раёне», – мяркуе Андрэй Вашкевіч.
15 лютага спаўняецца 100 год з дня нараджэння дацэнта ГрДзУ імя Янкі Купалы, кандыдата філасофскіх навук Гургена Марціросава. Пра свайго выкладчыка ўспамінаюць былыя калегі і вучні, а таксама сведчаць фотаздымкі з сямейнага архіву.
«Да лета гэтага году палітвязні будуць выпушчаныя», – мяркуе кіраўнік гарадзенскага аддзялення праваабарончага цэнтру «Вясна» Віктар Сазонаў. А таксама тлумачыць, чаму апазіцыя ўжо не можа паўплываць на сітуацыю з вязнямі сумлення, хоць тэарэтычна магла б.
У сувязі з нядаўнім абяцаннем міністра культуры Латушкі – ўсталяваць у Гродна помнік Багдановічу (рэалізоўваючы рашэнне гарадскіх уладаў 20-гадовай даўніны) – хацелася б узгадаць пра аналагічнае рашэнне, якое тычыцца помніка Кастусю Каліноўскаму, прынятае на хвалі перабудовы.
У часе свайго дзвухдзённага візіту ў Гродна міністр культуры Павал Латушка сярод іншага адзначыў, што Міністэрства культуры гатова фінансава падтрымаць усталяванне помніка паэту.
Чые інтарэсы бароняць афіцыйныя прафсаюзы? Што стала прычынай першай ў гісторыі незалежнай Беларусі забастоўкі? Што павінна адбыцца, каб гродзенцы зладзілі страйк? З намі пагадзіўся пагутарыць адзін з ветэранаў працоўнага руху Анатоль Хацько.