У Музеі гісторыі рэлігіі аднавілі атмасферу вясковай бабулінай хаты
У Музеі гісторыі рэлігіі 8 кастрычніка адкрылася выстава “Успамін аб матчынай хаце”. Так супрацоўнікі музею рыхтуюцца да 14 кастрычніка – Дня маці альбо Пакровы Багародзіцы ў праваслаўнай традыцыі.