Аўтар мульціка-жаху “Лядзяш” прэзентаваў сваю творчасць у Гродне
4 студзеня гарадзенцы пазнаёміліся з анімацыяй Генадзя Буто. Мастак жыў і вучыўся ў Гродне, зараз працуе на піцерскай студыі. Генадзь лічыць Гродна родным горадам, таму з задавальненнем адгукнуўся на прапанову прэзентаваць сваю анімацыйную творчасць гарадзенцам.