МАЗ не размінуўся з таксі. Ёсць ахвяры
Трагедыя здарылася ўчора ў абед непадалёк ад Наваградка. Кіроўца МАЗа пры павароце не заўважыў таксі.
Трагедыя здарылася ўчора ў абед непадалёк ад Наваградка. Кіроўца МАЗа пры павароце не заўважыў таксі.
Знаходжанне на вуліцы падлеткаў да 16-ці год пасля 23.00 без суправаджэння дарослых будзе забаронена. Міністэрства юстыцыі Беларусі ўжо ўхваліла адпаведныя папраўкі ў заканадаўстве.
Менавіта такую назву носіць чарговая выстава гарадзенскіх мастакоў. Разнастайныя аклады кніжак, нататнікаў, энцыклапедый, скураныя вазы – гэта толькі частка таго, што можна ўбачыць на выставе скураных вырабаў.
Гродзенскія памежнікі ў мінулым годзе выявілі больш за 2,6 тыс. выпадкаў парушэння памежнага заканадаўства, 50 фактаў пазапраўнага перасячення мяжы. Затрымана 95 чалавек.
На працягу дзесяці дзён – з 1-га па 10-е лютага – Савета міністраў загадаў канкрэтным арганізацыям (Мінэканомікі, Мінжылкамгаспадаркі, Міністэрству энергетыкі і Дзяржстандарту) прыдумаць новую сістэму аплаты за электраэнергію. З тымі умовамі, каб скараціць энергазатраты прыкладна на 8 %. А гаворачы чалавечай мовай, на столька ж павялічыць кошт электраэнергіі…
Учора ў Іў’еўскім раёне на гравійцы паміж вёскамі Кірвілі і Матыкоўшчына быў знойдзены труп збітага аўтамабілем 53- гадовага жыхара вескі Такарышкі. Кіроўца з месца здарэння ўцёк.
На Гарадзеншчыне ўпершыню вызначылі лепшыя агратурыстычныя сядзібы. За перамогу на конкурсе змагаліся 9 гаспадарак вобласці. Перамогу ў прэстыжнай намінацыі атрымала аграэкасядзіба “Ля парома” з вёскі Дакудава ў Лідскім раёне. Другое месца занята таксама гаспадарка з Лідчыны – “Над Нёманам”.
Прапанова беларускіх дэпутатаў пра адмену адтэрміноўкі ад войска для студэнтаў-платнікаў не знайшла падтрымкі і не ўвойдзе ў лік паправак у закон “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”. А вось студэнты-завочнікі, якія пачнуць вучыцца пасля ўступлення паправак да закону ў дзеянне, права на адтэрміноўку мець не будуць.
Станецца гэта найперш дзякуючы інвестыцыям з боку прыватнага капітала. Сам жа горад вымушаны прыпыніць рэалізацыю некаторых сваіх планаў.
У Гродне з кожным днём павялічваецца колькасць ахвяраў галалёду. Па звестках шпіталю хуткай дапамогі, колькасць траўмаваных сёлета ў 1,5-2 разы вышэйшая, чым у мінулыя гады. Ёсць і смяротныя выпадкі.