Каця Бяляўская: мастацтва з пяску і святла
Тэхнікай малявання пяском, прыдуманай канадскай мультыплікатаркай, валодаюць нямногія. Сярод іх – гарадзенская навучэнка Каця Бяляўская. Размова з мастачкай – на радыё “Твой Стыль”.
Тэхнікай малявання пяском, прыдуманай канадскай мультыплікатаркай, валодаюць нямногія. Сярод іх – гарадзенская навучэнка Каця Бяляўская. Размова з мастачкай – на радыё “Твой Стыль”.
Прэзентацыя праграмы Еўрасаюза “Усходняе Партнёрства” адбудзецца ў чацвер 18 лютага а 14.00 у Ваўкавыску. Удзельнікі змогуць даведацца болей пра ЕС, структуру і працу яго органаў, планы адносна Беларусі і праграмы, якія рэалізуюцца ў Беларусі.
Кітайскі Новы Год сустрэлі 14 лютага студэнты і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Свята грунтоўна падрыхтавала кафедра лінгвістыкі і міжкультурнай камунікацыі.
З 5 красавіка Візавы Кодэкс Еўрасаюза ўводзіць шэраг новых патрабаванняў да грамадзян трэціх краін, якія хочуць уехаць у ЕС.
Рэкордную колькасць кантрабандных цыгарэтаў затрымалі ўчора польскія мытнікі на памежным пераходзе Бераставіца-Баброўнікі. Грамадзянін Расіі паспрабаваў увезці ў Польшчу 650 тысяч пачкаў агульнай вартасцю 5 млн злотых.
Калі і ў каго ўпершыню закахаўся Зміцер Вайцюшкевіч? Ці верыць ён у каханне з першага погляду? Слухайце чарговы выпуск “Амурных гісторый” на Радыё “Твой стыль”.
Толькі за тры апошнія дні на тэрыторыі вобласці выпала палова месячнай нормы ападкаў. На сёння вышыня снежнага покрыва ў Гродна перавышае 35 сантыметраў: апошні снегапад дадаў 10-14 см.
З-за прасадкі даху пашкоджана столь кватэры на другім паверсе дома. У кватэры ў час здарэння знаходзілася сям’я з трох чалавек, якая сёння планавала выехаць з аварыйнага жытла. Людзі не пацярпелі.
Па пяць сутак арышту атрымалі сёння ў судзе Ленінскага раёна Гродна актывісты Саюза палякаў у Беларусі пад кіраўніцтвам Анжалікі Борыс Ігар Банцар, Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Сама Анжаліка Борыс атрымала міліён рублёў штрафу.
Беларуска-польскае пагадненне аб малым памежным руху нарэшце падпісанае. Пасля ратыфікацыі дакумента 600 тысяч грамадзян Польшчы і больш за мільён беларусаў, сярод якіх насельнікі Гродна, змогуць перасякаць мяжу паміж Беларуссю і Польшчай без віз.