Футбалісты “Нёмана” перамаглі мінскае “Дынама”
Сёння гарадзенская каманда згуляла сваю апошнюю таварысцкую гульню перад ад’ездам на збор у Турцыю. У сталічным футбольным манежы “Нёман” перамог срэбранага прызёра мінулагодняга чэмпіянату краіны, якім кіруе выхаванец гарадзенскага футболу Сяргей Гурэнка.