Сёння ў праваслаўных хрысціян распачалася Масленіца

|

У гэты тыдзень прынята есці бліны, наведваць сяброў і родных. З 8 лютага пачынаецца Вялікі пост, які скончыцца святам Пасхі. Вялікдзень сёлета ўсе хрысціяне святкуюць разам – 4 красавіка.

Канцэрт Вайцюшкевіча ў Гародні

|

Песні з апошняга альбома “Мой сябра анёлак”, творы на вершы шведскіх паэтаў у перакладах на беларускую мову, а таксама песні на польскай мове Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць гродзенцам 12 лютага.

Гадавіна зняволення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

|

Мінуў год з дня арышта Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Прадпрымальнікі былі затрыманы па абвінавачванні ў наўмысным знішчэнні маёмасці. 23 чэрвеня супраць іх узбуджана справа па арт.359 КК (падрыхтоўка тэракта).

Кантрабандысты хаваюць наркотыкі ў гродзенскіх лясах

|

Грамадзянін Літвы, які хаваў у гродзенскіх лясах метамфітамін, пазбаўлены волі на 12 гадоў.

Мітрапаліт Філарэт асвяціў царкву пры гродзенскай бальніцы

|

Новы праваслаўны храм, які ўвайшоў у комплекс Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы, асвячаны ўчора ў гонар архібіскупа і знакамітага хірурга новамучаніка Лукі Война-Ясенецкага.

Фірму «Палоніка» аштрафавалі на 71 міліён

|

Фірму абвінавацілі ў неправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны.

Свет кветак і узораў, бісеру, шкла і дрэва

Адкрыццё выставы вырабаў з бісеру, роспісу на шкле і дрэве, адбылося сёння ў музеі гісторыі «Гарадніцы». Аўтары выставы – Раксана і Таццяна Чачотак, якія ўжо пяць гадоў захопленыя мастацтвам, але выстаўляюцца ўпершыню.

Зараз на суседзей скардзяцца ў МНС

|

Сёння з 9 да 12 гадзін раніцы ладзілася «Прамая лінія» паміж інспекцыяй пажарнага нагляду і жыхарамі Гродна па пытаннях, якія тычацца пажарнай бяспекі. Гаражанам адказваў намеснік начальніка Гродзенскага гарадскога адзела па надзвычайных сітуацыях Іван Койта.

«Скарбніца» – у падтрымку Наваградскага замку

|

Прыбыткі ад чатырох розыгрышаў рэспубліканскай латэрэі «Скарбніца», якія будуць праведзены сёлета, пайдуць на захаванне Наваградскага замка XIII—XVI ст.

Кошт чарговых «Дажынак» – каля 150 млн. даляраў

|

Праграма падрыхтоўкі г.Ліда да правядзення рэспубліканскага фестывалю «Дажынкі» закране 200 будаўнічых аб’ектаў. На добраўпарадкаванне горада будзе выкарыстана каля 450 мільярдаў рублёў.