Квіткі на аўтобус можна будзе набыць праз Інтэрнет сёлета
Сёлета ў Беларусі распачне дзейнічаць сістэма продажу квіткоў на аўтаперавозкі праз Інтэрнет.
Сёлета ў Беларусі распачне дзейнічаць сістэма продажу квіткоў на аўтаперавозкі праз Інтэрнет.
Традыцыйны калядны канцэрт з удзелам хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына”, хору польскай песні “Glos z-nad Niemna” і народнага калектыву “Зарачанскія крынічкі” адбудзецца 14 студзеня ў Гродне.
Жыхар Воранаўскага раёна паспрабаваў абмяняць у мясцовым аддзяленні банка сувенірную банкноту.
Гродзенскага журналіста 8 студзеня схапілі каля ўласнага пад’езда і адвезлі на «гутарку».
Падрабязнасці, якія ён апісаў у сваім блогу, шырока разышліся ў сеціве.
Уклад татарскай абшчыны ў Іўі значна адрозніваецца ад традыцыйнага ісламскага. Гэтага не адмаўляюць і самыя татаркі.
13 студзеня гарадзенскі пісьменнік Сяргей Астравец прадставіць у мастацкай галерэі “Крыга” творчую справаздачу з сваёй паездкі на востраў Готланд.
Празаік абяцае прачытаць урыўкі з напісаных у Швецыі эсэ, паказаць слайд-шоў і кароткія відэафільмы, знятыя ім на выспах Готланд і Фаро, распавесці пра працу над новым раманам.
Настаўнікі і вучні наваградскай школы №1 вывучаюць гісторыю беларускай школы ў нямецкім гарадку Кам. Менавіта ў гэтае нямецкае мястэчка ў канцы Другой сусветнай вайны перабралася частка настаўнікаў Першай беларускай гімназіі, якая працавала ў Наваградку ў 20-40-я гады.
43-гадовы гродзенец падазраецца ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару. Мужчына паказваў суседскім дзецям порнафільмы. А потым зняў штаны з пяцігадовай дзяўчынкі і дакранаўся да полавых органаў.
Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласці разгледзіць позву грамадскага аб’яднання “Экадом” да Дырэкцыі будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Дзве маленькія дзяўчынкі ледзь не сталі ахвярамі пажару ў вёсцы Рытань у Астравецкім раёне. Бацькі паклалі малых (адной дзяўчынцы 2 гады, а другой – год) спаць і пайшлі ў краму. Калі праз 10 хвілін вярнуліся, то бацька ледзь змог прабіцца праз дымавую завесу, каб уратаваць сваіх дачок.