У Гродна прайшоў міжнародны “Сеанс адначасовай гульні”

|

У міжнародным спаборніцтве, якое прайшло 29 студзеня, сярод 371 каманды-удзельніцы гарадзенсккая каманда “XXX” у агульным заліку ўвайшла ў дзесятку лепшых.

Ліквідаваныя дзве буйныя кропкі па вытворчасці самагону

|

Дзве найбуйнейшыя за апошнія гады кропкі па вытворчасці самагону размяшчаліся ў вёсках Лелюкі і Брага Іўеўскага раёну ў гаспадарчых пабудовах жылых хат. Супрацоўнікамі было канфіскавана больш за дзве тонны брагі і больш за тысячу літраў гатовай самагонкі.

Гарадзенец за свой жарт заплаціць тры мільёны

|

Гарадзенцу, які 25 студзеня патэлефанаваў у міліцыю і распавёў пра бомбу на чыгуначным вакзале, прыйдзецца заплаціць каля трох мільёнаў штрафу, каб пакрыць сродкі, выдаткаваныя на працу аварыйных і выратавальных службаў.

У Гродна з’явіцца новая філармонія і станцыя пералівання крыві

|

Па даручэнню старшыні аблвыканкама Сямёна Шапіры ўзнаўляюцца будаўнічыя працы ў двух закансерваваных будынках: на праспекце Касманаўтаў і на Вішняўцы.

Бясплатныя польскія нацыянальныя візы мала цікавяць гарадзенцаў

|

У студзені з просьбай на атрыманне такіх візаў у польскае консульства ў Гродне звярнулася ўсяго 292 чалавек. Гэта каля 40% ад агульнай колькасці візавых зваротаў. Пра гэта ў інтэрв’ю польскаму тэлебачанню паведаміў генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч.

Анты”Вікторыя” гарадзенскага баскетболу

|

Дзяўчаты з гарадзенскай “Вікторыі” прайгралі ўчора сваім саперніцам па Балтыйскай лізе з розніцай у сто ачкоў. Больш удала за сваіх малодшых калегаў з’ездзіла ў госці “Алімпія”.

“Нёман” перамог “Віцебск”

|

На чатыры шайбы гаспадароў госці з берагоў Дзвіны змаглі адказаць учора толькі аднойчы. Каманда Дзмітрыя Краўчанкі працягвае радаваць сваіх заўзятараў удалай гульнёй у атацы і надзейнай абаронай. Сёлета “Нёман” мае ўсе шансы скарыць прыгожы паказчык у 200 галоў за сезон. Да гэтай прыгожай лічбы застаецца зусім крыху – на рахунку хакеістаў каманды ўжо 182 закінутыя шайбы!

Голым целам на асфальце

|

Дзесяць актывістак руху FEMEN-Днепр селі ў Днепрапятроўску на шпагат проста на дарозе, прыкрыўшы сабой ямы і выбоіны.

Яшчур зноў атакуе

|

Беларусь забараніла ўвоз жывёлагадоўчай прадукцыі і кормаў з Балгарыі, Францыі і Перу ў сувязі з зафіксаванымі выпадкамі захворвання жывёлаў яшчурам і хваробай Ньюкасла.

Вобшукі ў Гродна працягваюцца: затрыманы Алесь Кіркевіч

|

Сёння а 13 гадзіне на кватэру намесніка старшыні гарадзенскага маладога фронту Алеся Кіркевіча ўварваліся 4 прадстаўнікі службаў бяспекі. Невядомыя цягам 2-х з паловай гадзін праводзілі ператрус памяшкання кватэры і падвала.