Гродзенская ДАІ шукае сведкаў начной аварыі

|

У вельмі цяжкім стане ў рэанімацыі апынуліся дзьве 18-гадовыя дзяўчыны, якіх катаў па начным горадзе 17-гадовы “кіроўца”.

“Бацькоўскі маршрут” у Гродне запрацуе з 29 жніўня

|

Падведзены вынікі апытання гродзенцаў адносна ўвядзення спецыяльных “Бацькоўскіх маршрутаў” для падвозу дзяцей у дзіцячыя садкі . Скарыстацца такой магчымасцю выказалі жаданне больш за 300 жыхароў Вішняўца і 200 – Дзевятоўкі.

Міжнародная выстава катоў у Гродне

|

3-4 верасня ў будынку абласной філармоніі пройдзе міжнародная выстава катоў, якую ладзіць Феміналагічнае грамадскае аб’яднанне “Місцер КОТ”.

Жадаючых вучыцца па-беларуску ў Гродне за тыдзень паменела

|

За тыдзень да пачатку навучальнага года сітуацыя з беларускімі класамі ў Гродне застаецца незразумелай: заявы бацькоў на навучанне дзяцей у беларускіх класах раскіданыя па школах, і нідзе не набіраецца неабходная для адкрыцця класа колькасць вучняў.

Колькасць канфіскаваных на беларуска-польскай мяжы машын павялічылася ўдвая

|

Як са спасылкай на польскія кампетэнтныя органы паведамляе БелТА,  за нелегальны правоз падакцызнага тавару толькі на падляшскім кавалку мяжы за паўгады ў грамадзян Беларусі канфіскавана 32 аўтамабілі.

Цудоўным чынам без ахвяр скончылася ДТЗ у Гродне

|

Па вуліцы Савецкіх памежнікаў у накірунку вуліцы Паповіча ўчора раніцай рухаліся трактар “К-700” з платформай і “Мазда”.

Новая турыстычная паслуга: забіць фазана

|

Фазанаў для палявання пачаў вырошчваць Гродзенскі мясакамбінат.

Для гэтых мэтаў у Польшчы ўжо набылі 2000 птушак, гадаваць якіх будуць у перабудаванай пад фазанарый былой ферме ў падшэфнай гаспадарцы “Парачанка”.

Гродна на чэмпіянаце па спартыўнай арніталогіі прадставіць міжнародная каманда

|

У яе склад увойдуць беларусы і шведы. Гродзенскія аматары птушак збіраюць яшчэ 2-3 каманды, адна з якіх будзе жаночай.

”Гроднаінвест” за 7 месяцаў прынес ў бюджэт вобласці 30,7 мільярда рублёў

|

Гэтая сума складае 1,9% ад агульнаабласных паступленняў і 12% у паступленнях ад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон па ўсёй Беларусі.

На Гродзеншчыне ўшануюць памяць Мікалая Набокава

|

27-28 жніўня ўпершыню ў Беларусі пройдзе фестываль памяці сусветна вядомага кампазітара, ураджэнца Любчы Мікалая Набокава.