Суд пацвердзіў: чалавек без рукі вінаваты, бо апладзіраваў

|

Скаргу Канстанціна Капліна – гродзенца, асуджанага за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня, Гродзенскі абласны суд пакінуў без задавальнення.

Інвалід Каплін, які не мае правай рукі, быў затрыманы на Савецкай плошчы за тое, што, як вынікала з міліцэйскага пратаколу, ён «пляскаў у ладкі».

Вернікі Квасоўкі змагаюцца з брыдкаслоўем

|

У квасоўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродзенская дыяцэзія) працягваецца акцыя «Чыстае слова».

2011 год тут абвешчаны  годам барацьбы з брыдкаслоўем.

Страйк на польскай чыгунцы пагражае замежным паездкам гродзенцаў

Польская чыгуначная кампанія, цягнікі якой забяспечваюць перавозку пасажыраў  па маршруце Кузніца-Гродна-Кузніца, папярэдзіла пра страйк.  17 жніўня з 00.01 да 24.00 гадзін паводзе заявы прафсаюзаў не выйдзе ў рэйс ніводзін з цягнікоў PKP Przewozy Regionalne.

“Крэўскі кірмаш” запрашае

|

13 жніўня аматараў традыцыйнай беларускай культуры запрашае рэгіянальны фэст у Крэве.

Яго ладзіць мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” у супрацоўніцтве з мясцовымі ўладамі.

Медуніверсітэт – найдаражэйшая ў Гродне ВНУ

|

Гродзенскія ВНУ вызначыліся з коштамі платнага навучання.  Найбольш давядзецца заплаціць студэнтам лячэбнага факультэта медыцынскага ўніверсітэта – 6 мільёнаў 500 тысяч рублёў за год.

Продаж алкаголю абмежаваны ў васьмі раёнах Гродзенскай вобласці

|

Эксперымент распачалі ў Ашмянах, дзе яшчэ з  канца красавіка часова забаранілі рэалізацыю пладова-ягадных він. З пачаткам жніва ў мэтах барацьбы з пьянствам і прафілактыкі правапарушэнняў продаж алкаголю абмежавалі яшчэ ў сямі раёнах.

На адкрыццё алтара Фарнага касцёла прыйшло каля 1000 вернікаў

У мінулую пятніцу ў Фарным касцёле адбылося ўрачыстае адкрыццё і цырымонія асвячэння алтара.

Узброеныя грамадзяне Гродзенскага раёна

|

Пасля здзейсненага ў мінскім метро тэракту жыхары Гродзенскага раёна выдалі на дадзены момант супрацоўнікам міліцыі 18 незарэгістраваных ствалоў агнястрэльнай зброі.

З 12 жніўня кіроўцы стануць больш цвярозымі

|

Ім прыйдзецца садзіцца за руль, падпарадкоўваючыся новаму правілу – калі алкатэст пакажа 0,3 праміле алкаголю ў крыві (цяпер – 0,5), прыйдзецца заплаціць штраф і развітацца з вадзіцельскім пасведчаннем на тры гады.

Пра гарадзенскія масты і каралеўскія рэзідэнцыі

|

… змогуць даведацца гараджане 11 жніўня ў бібліятэцы Новага замка, дзе адбудзецца прэзентацыя трох кніг гарадзенскага краязнаўцы Ігара Трусава: «Барысаглебская-Каложская царква», «Гарадзенскія масты» і «Гродзенскія прыгарадныя каралеўскія рэзідэнцыі».