Праезд у грамадскім транспарце Гродна з 1 красавіка будзе каштаваць 1300 рублёў

|

Паездка ў экспрэсных маршрутах абыйдзецца гарадзенцам у 1850 рублёў.

Ці пагражае гродзенскай польскай школе русіфікацыя?

|

Бацькі вучняў адзінай у Гродне школы з польскай мовай навучання занепакоеныя чуткамі аб тым, што з верасня 2012 года ў школе з’явяцца “рускія” класы.

Сутыкненне пад Лідай

|

Учора  недалёка каля Ліды адбылася буйная аварыя. Фура, што ляцела на вялікай хуткасці, сутыкнулася з легкавушкай. У выніку сутыкнення цяжкая, гружаная фура завалілася на бок, а легкавушцы знесла бампер.

Гродзенскі студэнт напісаў беларускую версію песні для “Еўрабачання”

|

Артур Камароўскі вырашыў паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы беларускі пераклад песні «We are the нeroes», які гурт Litesound абвясціў праз Інтэрнэт.

Пачаліся раскопкі на Вялікай Траецкай

|

З 26 сакавіка пачаўся другі этап археалагічных даследванняў па вул. Вялікая Траецкая, 46. Раскопкі маюць характар «выратавальных», бо месца ў старым горадзе вызваляецца пад сучасную будоўлю і ладзяцца сіламі студэнтаў кафедры археалогіі і этнаграфіі ГрДУ імя Янкі Купалы.

Прыватны пансіянат для састарэлых хочуць стварыць пад Лідай

|

Для адкрыцця першай у Беларусі прыватнай установы, дзе змогуць стала і часова пражываць бездапаможныя людзі, Лідскі райвыканкам шукае інвестара.

Гарадзенцы сталі часцей жаніцца і разыходзіцца

|

Па звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці за студзень-люты 2012 года ў Гродне зарэгістравана 379 шлюбаў. За гэты ж час 237 шлюбаў скасавана.

Рух грузавікоў праз ПП “Кузніца”-“Брузгі” адноўлены

На польскай частцы пункта пропуску праз мяжу Польшчы і Беларусі «Кузніца» — «Брузгі» пачаліся афармленне вялікагрузных аўтамабіляў і іх пропуск на беларускую тэрыторыю, паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

Універсітэт за 4 гады і 100% плата за навучанне на незапатрабаваных спецыяльнасцях

|

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Мацкевіч распавёў пра планы і перспектывы развіцця беларускай адукацыі.  З верасня 2012 года большасць ВНУ краіны пяройдуць на новую сістэму працы.

Марш напярэдадні новага сезону

|

У субботу, 31 сакавіка, у 13:45 з Савецкай плошчы возьме старт «Зялёна-жоўты марш» заўзятараў нашай каманды. Падобны марш стаў ужо добрай гарадзенскай традыцыяй, таму і падтрымка яму аказваецца ўсебаковая.