Футбалісты “Нёмана” выйшлі ў паўфінал Кубка Беларусі

|

За першай у сёлетнім сезоне афіцыйнай гульнёй гарадзенцаў назіралі каля 2 тыс. чалавек. Пры гэтым гульня з “Клечаскам” магла ўвогуле не адбыцца з-за кепскага фінансавага становішча гасцей.

Польска-беларускую мяжу басанож перайшла жанчына без дакументаў і грошай

|

Жыхарку Магілёва беларускія памежнікі з пункту пропуску “Бераставіца” заўважылі 17 сакавіка раніцай. Босая і лёгка апранутая жанчына амаль паўгадзіны стаяла на польскім баку мяжы.

Слуханні ўратавалі частку дрэваў ад вынішчэння

|

Грамадскія слуханні далі свае вынікі. На двух слуханнях па спілоўцы дрэваў гарадзенцам удалося выратаваць 3 хвоі па вул.Карскага і 41 дрэва на Вішняўцы. Храналогію разгляду справаў чытайце на “Тваім Стылі”.

Гродна спадзяецца атрымаць частку ад міліёна еўра на захаванне спадчыны

|

Прыкладна такой сумай вымяраецца бюджэт сумеснага з латвійскім Даўгаўпілсам праекта, які пададзены на разгляд Еўрапейскай камісіі. У выпадку ўхвалення праект можа распачацца ўжо ў канцы гэтага года.

Вяртанне Лёні Галубкова

У той час калі ў Мінску зачыняюць офіс МММ, гарадзенская структура толькі распачынае дзейнасць. Кансультацыйны пункт МММ адкрыўся ў Гродна 8-га сакавіка і за тыдзень набраў ўжо пэўную колькасць сваіх прыхільнікаў.

Дзе адшукаць цмока? Інтэрв’ю з Алесем Плоткам

|

Аргкамітэт ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі распачаў серыю эксклюзіўных інтэрв’ю з заснавальнікамі намінацый конкурсу для маладых журналістаў. Нашыя партнёры расказваюць пра сябе і якіх прац яны чакаюць у сваю намінацыю.

Акцыя ад праваабаронцаў: «Напішы паштоўку палітвязню!»

|

Праваабаронцы Гродна прапануюць гарадзенцам далучыцца да акцыі «Дашлі паштоўку палітвязню на Дзень Волі».

Рапсавы алей скідзельскай вытворчасці экспартуецца на Блізкі Ўсход

|

Прадпрыемства “ГроднаБіяпрадукт”  пачало пастаўляць харчовы алей у Ізраіль.

Конкурс для маладых журналістаў у межах фэсту “Твой стыль”

|

Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Кіроўцы-парушальнікі пачалі атрымліваць лісты ад дзяцей

|

Вучні пачатковых класаў Гродзенскай вобласці напісалі амаль 2000 зваротаў да парушальнікаў правіл дарожнага руху.