З наступнага году адключаць ацяпленне будуць па новых правілах

|

Змены закрануць жылыя дамы, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, школы і бальніцы. Адпаведны праект пастановы Саўміну ўжо падрыхтаваны. Прадстаўніца Мінжылкамгасу падкрэсліла, што рашэнне прынятае на падставе шматгадовых назіранняў.

Гродзенская пракуратура: БАЖ не мае права абскарджваць пракурорскія папярэджанні

Гэта вынікае з афіцыйнага ліста ад пракурора Гродзенскай вобласці старшага саветніка юстыцыі Віктара Марозава на зварот ГА «БАЖ» аб адмене папярэджанняў некалькім сябрам арганізацыі.

У суботняй гульні «Еўракропкі» перамагла каманда «Гонар нацыі»

|

У гульні прымала ўдзел сем гарадзенскіх камандаў. Пра гульню распавядае капітан каманды-пераможцы.

“Гародня з мовай” – пятая гарадзенская дыктоўка адбудзецца 24 сакавіка

|

Для дыктоўкі будзе абраны адзін з вершаваных тэкстаў Ларысы Геніюш, які прачытае Генадзь Бураўкін.

“Артыст”: кіно ў сваім пачатку

|

Узнагароды Амерыканскай кінаакадэміі заўсёды выклікаюць спрэчкі. Не стаўся выключэннем і сёлетні лаўрэат – фільм Мішэля Хазанавічуса “Артыст”. Банальная гісторыя ў небанальнай абгортцы.

Гарадзенскі форум рыхтуецца да свята

|

Святкаванне 7–мі годдзя Гарадзенскага форума рыхтуюцца адзначыць усе актыўныя інтэрнаўты. Яго адзначачаць 6 красавіка ў рэстаране «Гродна», і сёння з’явіліся ў продажы квіткі на гэтую імпрэзу. Кошт – 45 тыс. рублёў.

Медуніверсітэт абраў сваю прыгажуню

|

За тытул самай прыгожай дзяўчыны ўніверсітэта 16 сакавіка спрачаліся 12 канкурсантак. Дзяўчыны скінулі белыя халаты і зладзілі сапраўды феерычнае шоў з матацыкламі і феерверкамі. Пераможцай стала студэнтка 2 курса Лізавета Стральцова.

Цэнтнер кантрабанднай вопраткі спрабаваў перавезці жыхар Ашмян

|

У пункце пропуску “Каменны Лог” кінолагі знайшлі ў «Mercedes» мужчыны схаваны груз – 120 кг ужыванай вопраткі.

Гродна чацьвёрты ў спісе гарадоў, прадпрыемствы якіх найбольш забруджваюць паветра

|

Летась прадпрыемствы Гродзенскай вобласці выкінулі ў атмасфернае паветра каля 45 тысяч тон шкодных рэчываў.

Смяротнае пакаранне Кавалёва і Канавалава выклікала бурнае абмеркаванне ў сацыяльных сетках

|

“Твой стыль” сабраў у адным месцы найбольш характэрныя водгукі карыстальнікаў сеткі Твітэр, якія з’явіліся ў адкрытым доступе 18 сакавіка. Большасць каментатараў здзіўляе і абурае хуткасць выканання прысуда, некаторыя цалкам апраўдваюць забойства.