Вечарына св. Патрыка ў Гродне: ірландскія песні спяваліся па-беларуску
17 сакавіка ў шматлікіх краінах свету адзначаюць Дзень Святога Патрыка. Не абышла гэта традыцыя і Гродна: “зялёныя вечарыны” зладзіліся ў горадзе 17 і 18 сакавіка. Удзельнікі шмат таньчылі, складалі лімэрыкі і спявалі ірландскія песні.