Гонкі пасля фейерверку

|

Жыхар Мастоў прыехаў у Гродна на матацыкле, каб паглядзець святочны фейерверк.

На гродзенскіх дарогах усталююць каля 30 новых светлафораў

|

На гэтыя мэты сёлета плануецца выдаткаваць  да васьмі мільярдаў рублёў, піша vgr.by .

У Гродне пройдзе з’езд тэрапеўтаў

|

Тэрапеўты з усёй Беларусі збяруцца ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце 17-18 мая.

Дэвіз з’езда “Тэрапеўт 21 стагоддзя – сучасная медыцына для кожнага”.

У праграме – міжнародны сімпозіум па гібрыдных тэхналогіях  у кардыёхірургіі, больш за 70 лекцый, майстар-класы.

Музей гісторыі рэлігіі запрашае на баль

|

12 мая музей рыхтуе адмысловую праграму “Дзень і ноч у музеі” :  днём  майстры “Гарадзенскага каларыту” правядуць для ўсіх ахвотных майстар-класы, музычна-драматычны тэатр “Гродзенская надзея” прапануе спектакль, а ў 21 гадзіну пачнецца бал у Тызенгаўза.

Грошы лічыць навучыліся, а сцягі вешаць – не…

Гуляючы ў травеньскія дні па горадзе, натрапіў на цікавую карціну: стыльны будынак «Белгазпрамбанка» ўпрыгожвалі тры сцягі – беларускі, сцяг банка, і які-то невядомы (чырвона-сіня-белы).

Вяртанне «Уяўляемых Людзей»

Гарадзенскі гурт «Уяўляемыя Людзі» («Воображаемые Люді») выступіць на эксперыментальнай пляцоўцы «Офицерoff» 11 траўня.

«Новы Свет» згубіў яшчэ адзін будынак

8-га траўня быў знесены дом па вул. Дзяржынскага, 20. Будынак вядзе пачатак сваёй гісторыі яшчэ з 1905 г., перажыў пажар, пасля чаго гаспадар даклаў пашкоджаную сценку цэглай – яна акурат выходзіла на бок Юрыздыкі.

Чарговая нічыя і фанацкі байкот

Ужо больш за паўгода, а дакладней, з 1 кастрычніка 2011 году, «Нёман» не можа парадаваць сваіх заўзятараў перамогай на родным стадыёне. Напярэдадні свята Перамогі да нас прыехаў, здавалася б, самы зручны супернік – жодзінскае «Тарпеда». Але зноў – нічыя.

Сацыяльная падтрымка ветэранаў на Гарадзеншчыне: каля 80 тысяч у год на чалавека

|

На сацыяльную дапамогу ветэранам у Гродзенскай вобласці летась выдаткавана 214 мільёнаў рублёў.

Партрэт Перамогі

| Без катэгорыі

Сёння, 9 мая, у дзень Вялікай Перамогі, мы ўзгадваем тых, хто зрабіў усё магчымае для гэтага дня, і тых, хто дзеля Перамогі аддаў сваё жыццё.