У Гродне захаваецца пераважна цёплае надвор’е. У вобласці магчымыя замаразкі на глебе

|

Паводле прагнозу Гроднааблгідрамету на 28 мая – 3 чэрвеня, гарадзенцаў чакаюць  кароткачасовыя дажджы, прахалодныя ночы і параўнальна цёплыя дні. Найхаладней будзе ў сераду.

З-за стала на бальнічную койку трапілі 11 наведвальнікаў кафе «Полька»

|

Сімптомы сальманелёза пацвердзілі ў Гродзенскай абласной інфекцыйнай бальніцы. У выпадку правалокі з лячэннем наступствы маглі быць вельмі сур’ёзнымі – заражэнне крыві, ўскладненне на сэрца і галаўны мозг, у горшым выпадку – смерць. Дактары правяраюць аналізы ўсіх, хто ў той дзень абедаў ў кафэ.

Загінуў пад плітой

|

Жалезабетонная пліта памерам 1,5х6 метраў абрынулася на жыхара Гальшан, які самавольна зразаў рэшткі металічных канструкцый у закінутым будынку, чым і справакаваў абрушэнне.

Лёс пагранічніка

Амаль праз семдзесят адзін год пасля пачатку вайны ў лёсе яшчэ аднаго салдата можна паставіць канчатковую кропку. Сяржант Пётр Башорын, які напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны служыў на заходняй мяжы СССР, да сённяшняга дня афіцыйна лічыцца загінуўшым 22-га чэрвеня 1941 г. і пахаваным у брацкай магіле каля пагранічнай заставы імя Героя Савецкага Саюза лейтэнанта Віктара Усава.

Пенсіянер з Мастоўскага раёна блукаў у лесе больш за тыдзень

|

Адольф Пузач пайшоў у бліжэйшы лес за арэшнікам і знік. Суседзі абшукалі ўсю вёску і лес, а пасля звярнуліся ў міліцыю, піша ctv.by .

Ад печкі да крамы: шлях звычайнага хлеба

З першага погляду, ні для каго не сакрэт, як робіцца хлеб. Але на самай справе – які шлях ён прарабляе ад печкі да паліц крамы? З чаго пачынаецца духмяная баханка перад тым як патрапіць у наш спажывецкі кошык?

Распрацаваны ў Ваўкавыску сайт “Танцы на колясках” атрымаў узнагароду ў Маскве

|

Сайт стаў лаўрэятам  ІІІ Фестывалю сацыяльных інтэрнэт-рэсурсаў “Свет роўных магчымасцяў”.

Дыпломам, кубкам і прызамі ўганараваныя стваральнікі сайта – Сяргей Грычэнка і Віктар Міхальчанкаў.

Музычныя падарункі Фэсту: тэрменвокс, “Акана” і “Людзі на балоце””

Яскравай культурнай падзеяй у жыцці Гродна сталіся вечаровыя канцэрты, якія завяршылі другі дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Гледачы паслухалі неверагодны інструмент тэрменвокс, а некаторыя нават на ім зайгралі. Публіку пасля запальвалі “Акана” і “Людзі на балоце”.

Цуды рукаробнага майстэрства на Фэсце маладзёвай журналістыкі

Выставай лялек, паштовак і іншых рукадзельных твораў мастацтва распачаўся другі дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі.

Пра “Драўляны народ” і “Дыягназ Бісмарк”

Праглядам дакументальнага беларускага кіно  з удзелам рэжысёраў Віктара Аслюка і Алеся Матафонава завяршыўся першы дзень ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі. Разам з аўтарамі стужак прыехаў Алег Дашкевіч, старшыня Асацыяцыі “BelFilm”, якая і ладзіла паказ.