Гарадзенская “Алімпія” атрымала трэцюю паразу ў Еўракубку

|

Гэтым разам нашых баскетбалістак ушчэнт разбіў на сваёй пляцоўцы турэцкі “Універсітэт”.

На базе гарадзенскіх бібліятэк з’явяцца дзіцячыя пакоі

|

Пакоі для гульняў створаць, каб прыцягнуць дзяцей да чытання.

Сюды бацькі змогуць прыводзіць дзяцей з 3-гадовага ўзросту.

Фотафакт: Трактар заехаў у пад’езд

|

Такую карціну пабачыў сёння на вуліцы Паповіча карэспандэнт “Твайго стылю”.

“Гроднааблгідрамет” абяцае апошнія цёплыя выходныя ў гэтым годзе

|

Надвор’е пакуль застаецца надзвычайна цёплым: станоўчыя тэмпературы днём і ўначы, у некаторых раёнах Гродзенскай вобласці да +10ºС.

Каля Румлёўскага маста загінуў мужчына, які бег па дарозе

|

Пешахода 20 лістапада каля 19.30 збіў аўтамабіль “Опель Зафіра”.

За 2 хвіліны да здарэння на канале 7FM прагучала папярэджанне: “Асцярожна, па праезджай частцы ідзе чалавек”.

Пяцікурсніца ўніверсітэта імя Янкі Купалы прэтэндуе на званне “Студэнт года-2013”

|

У інтэрнэце з’явіўся прэзентацыйны відэа-ролік студэнткі факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ Таццяны Лучыц.

У межах Дзён Святога Губерта пройдзе прэзентацыя “Гарадзенскага календара-2014”

|

Гэтым разам Гарадзенскі каляндар аздобяць фотаздымкі, зробленыя пераможцамі конкурса “Магія дзікай прыроды”, – прафесійнымі фатографамі і аматарамі фатаграфіі з усёй Беларусі.

На апошні матч “Нёмана” ў гэтым сезоне ўваход будзе вольны

|

24 лістапада адбудзецца перадапошні тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. Кіраўніцтва клуба сумесна з кіраўніцтвам стадыёна вырашылі зрабіць падарунак жыхарам горада, зрабіўшы ўваход на матч “Нёмана” і “Тарпеда” вольным. У час матчу заўзятарам будуць прапаноўваць гарачы чай і салдацкую кашу.

Еўрасаюз абсталяваў беларускія памежныя пункты сістэмамі радыяцыйнага кантролю

|

На пяці аўтадарожных пунктах пропуску на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай мяжы з’явіліся 7 стацыянарных сістэм і 12 пошукавых дазіметраў.

На палігоне “Гожа” адбудзецца трофі-рэйд “Лістапад 2013”

|

Джыперы ўзмесяць бруд 23 лістапада.

Спаборніцтвы будуць праходзіць ў фармаце шасцігадзіннага GPS-арыентавання. У мерапрыемстве паўдзельчаюць восем квадрацыклаў і больш за 30 экіпажаў з гродзенскай, брэсцкай, мінскай вобласці і Літвы.