Адкрылася выстава Уладзіміра Пазняка, але усё самае цікавае творца пакінуў на закрыццё
Уладзімір Пазняк здолеў здзівіць усіх, хто 15 лістапада прыйшоў на вернісаж ягонай выставы ў галерэю “Крыга”. Адкрыцця як такога не было, аўтар прапанаваў прысутным пачаставацца віном, самастойна агледзець карціны і паразважаць над экспазіцыяй пад назвай “Паўсядзённасць Паўсядзённасць”.