Сумесная беларуска-літоўская выстава пра паўстанне 1863 г. адкрыецца ў Гродне
Урачыстае адкрыццё выставы “Паўстанне 1863 г.: асобы, імёны, гісторыі” адбудзецца 14 лістапада ў 16.00 у гарадзенскім Старым замку. На выставе прадстаўленыя каштоўныя экспанаты з музейных збораў Літвы і Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Уваход у дзень адкрыцця – вольны.