Гарадзенцы пазнаёміліся з вядомым польскім пісьменнікам Ігнацым Карповічам
Сустрэча польскага пісьменніка беларускага паходжання Ігнацыя Карповіча з гарадзенцамі адбылася ў пятніцу ў Генеральным Консульстве Польшчы ў Гродне. Літаратар распавёў пра свой апошні раман, палітычныя погляды, пра стасунак да сям’і, ды пра тое, на якой мове пачаў размаўляць.