У Гродне 12 чэрвеня будзе абмежаваны продаж алкаголю

|

У дзень, калі ў школах горада пройдуць выпускныя вечарыны, пасля 16.00 можна будзе набыць толькі піва.

Зміцер Вайцюшкевіч прадставіць у Гродне альбом на вершы Бураўкіна

|

Альбом “Варанок” гэта беларускамоўная стылізацыя пад “турэмны шансон”, але інтэлігентная – без лаянкі і ўласна турэмных рэалій. Вайцюшкевіч запісаў альбом з пашыраным складам музыкаў (WZ-Orkiestra і Apple Tea) у канцы мінулага году, большасць тэкстаў для песен стварыў Генадзь Бураўкін.

Гарадзенку пазбавілі аўтамабіля за кіраванне ім у п’яным стане

|

Паўтары гады папраўчых прац, канфіскацыя аўтамабіля і грашовае спагнанне. Такое пакаранне атрымала 11 чэрвеня на адкрытым паседжанні суда ў гарадзенскай ДАІ 33-гадовая жыхарка Гродна.

Краіна Баскаў: Анаці

|

Анаці гэта невялікае мястэчка. Па колькасці людзей – наш Ваўкавыск. Падобна да Ваўкавыску Анаці знаходзіцца ў горах. Хоць Ваўкавыскія ўзгоркі значна ніжэй за горы вакол Анаці. Ігар Кузьмініч пабываў у горадзе, які лічыцца цэнтрам падтрымкі баскскіх сепаратыстаў.

Музыка гарадзенскіх вуліц: гурт “Нельга забыць”

|

Мінскі гурт “Нельга забыць” завітаў у Гродна на ІІІ Міні-фестываль вулічнага мастацтва, а таксама паўдзельнічаў у праекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”. На высокім беразе Нёмана музыкі выканалі кампазіцыю “Дзе ты?..”.

Консульства Польшчы запрашае на прагляд дакументальных фільмаў і сустрэчу з рэжысёрам Юрыям Гарулёвым

|

Стужкі “Край светлых мрояў” і “Летапіс у промнях святла” беларускага дакументаліста Юрыя Гарулёва пакажуць 13 чэрвеня ў кіназале Генеральнага консульства Польшчы. Пасля паказу – дыскусія з рэжысёрам.

Фестываль нацыянальных культур у відэарэпартажы “Твайго стылю”

Моманты мінуўшага фестывалю – танцы, спевы, нацыянальныя стравы і строі, “Горад майстроў” і нават дэфіле сабачак – у відэарэпартажы “Твайго стылю”.

Прыём прац на фестываль AD.NAK! працягнуты да 12 чэрвеня

|

Ва ўдзельнікаў Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! ёсць яшчэ некалькі дзён, каб узяць удзел у намінацыях і конкурсах. Дэдлайн падачы прац працягнуты да 12 чэрвеня ўключна. Удзел у Фестывалі — бясплатны.

Без іх не абходзіцца Фестываль нацыянальных культур: Irdorath

| Без катэгорыі

Традыцыйна ў дні Фестывалю нацыянальных культур на вуліцах Гродна можна было сустрэць фэнтазі-фолк гурт Irdorath. Музыкі ўжо пару год жывуць у Мінску, але папулярнасць пачалі заваёўваць у Гродне, таму ахвотна наведваюць наш горад.

На фестывалі ў Гродне “запалілі” старадаўнія вуліцы (фота, абноўлена)

У межах Фестывалю нацыянальных культур на пляцоўцы ля Нёмана, у дворыку БІПа, праходзіў ІІІ Міні-фестываль вулічнага мастацтва “Энергія старадаўніх вуліц”, на які сабралося шмат музычных і танцавальных калектываў з Гродна, Мінска і Гомеля.