Гарадзенскія раварысты праедуць па горадзе ноччу

|

Папулярнае ў Мінску роварнае мерапрыемства “Ночной велопобег” пройдзе ў Гродне 28 чэрвеня. Раней акцыя праходзіла таксама ў Магілёве.

З’явіўся новы аўтобусны маршрут Гродна-Сувалкі, які паедзе праз Друскенікі

|

З 28 чэрвеня гарадзенцы атрымаюць яшчэ адзін маршрут у Друскенікі, які будзе хадзіць у суботу і нядзелю. Гэтым жа рэйсам можна будзе дабрацца і далей – у літоўскі Лаздзіяй і польскія Сувалкі, а дадатковым суботнім рэйсам – у Аўгустоў.

Гродна ў Instagram: 16-22 чэрвеня 2014

|

На мінулым тыдні ў Instagram патрапілі здымкі з каталіцкай працэсіі, дрыфта ў Абухаве, трошку фота з вышыні, царква Усіх Святых з нетыповага ракурса, начная акцыя ля вечнага вагню, а таксама нямала жывёлаў з заапарка. Традыцыйна ёсць коцікі і сабачкі.

Dzieciuki прэзентавалі анімацыйны кліп “Ладдзя роспачы”

|

Кліп на новую песню гэта камп’ютарная анімацыя выкананая ў стылі “папяровай” перакладкі. Ролік намалявала сяброўка гурта Вера Стома, якая раней стварыла Дзецюкам лагатып, а тэкст напісаў сталы аўтар гурта Дзяніс Жыгавец. У музычным плане песня атрымалася нетыповай для каманды.

Гарадзенскі фатограф стаў пераможцам Прэс-фота Беларусі 2014

Аляксандр Саенка заняў першыя два месцы ў намінацыі “Навіны” (сінглы).

“Нёман” чакае Ісландыя альбо Паўночная Ірландыя

|

Супернікам футбалістаў “Нёмана” у другім крузе Лігі Еўропы стане ісландскі “Хабнарф’ёрдур” альбо паўночнаірландскі “Гленавон”. Лёсаванне першых стадый турніра адбылося 23 чэрвеня ў швайцарскім Ньёне.

У Гродне прэзентуюць адразу два нумары “Горада Святога Губерта”

|

У нумарах 8 і 9 шырока закранаюцца традыцыйныя для выдання тэмы – захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Гродна, друкуецца падборка запісаў успамінаў старых гарадзенцаў, а некалькі матэрыялаў даюцца ў працяг тэмы паўстання 1863–1864 гг. на Гарадзеншчыне.

У гарадзенскім аэрапорце прайшоў этап чэмпіяната Беларусі па дрыфтынгу (фота)

Другі этап чэмпіяната Беларусі па дрыфтынгу праходзіў 22 чэрвеня ў Абухава пад Гродна. Гарадзенскі майстар стырна Дзмітрый Нагула заняў толькі чацвёртае месца, хаця і ўсталяваў рэкорд хуткасці на трасе – 154 км/г. Першае месца дасталася госцю з Расіі Мікіце Шыкаву, які зараз выступае за беларускую каманду Bielita Racing Team.

Марока: нататкі падарожніка. Частка IV (перадапошняя)

“Твой стыль” працягвае друкаваць падарожныя нататкі гарадзенкі Ганны Ліпчанскай пра падарожжа ў Марока. Гэтым разам Ганна ўзгадвае традыцыйную мараканскую апрацоўку скуры, маляўнічыя вадаспады і першую сустрэчу з Сахарай.

Гарадзенцы пра Украіну: “Славяне з аднаго боку, фашысты — з другога”, “Лукашэнка мог бы ўсё ўрэгуляваць”

| Без катэгорыі

Чым, на вашу думку, скончыцца супрацьстаянне на ўсходзе Украіны? Якім чынам Беларусь магла б спрыяць урэгуляванню гэтага канфлікта? Апытанне ў Гродне.