Узляцець вышэй зор: спроба першая

На гарадзенскім музычным небасхіле паціху запальваецца новая зорка. Гурт “СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!”, хоць і адвярнуўся ад зямнога свяціла, але паволі выбіраецца з андэграўнднай цемры. Пару тыдняў таму маладыя музыкі выдалі сваю першую працу – максі-сінгл з сімвалічнай назвай “Спроба першая!”.

Куды схадзіць у Гродне 6-8 чэрвеня

|

У гэты ўікэнд у Гродне праходзяць фінальныя мерапрыемствы Х Фестывалю нацыянальных культур, але гэта не адзіная цікавая падзея. Гарадзенцам варта наведаць ІІІ Міні-фэст вулічнага мастацтва, два канцэрты ў кірсе, бясплатную экскурсію, семінар па медытацыі ды іншыя падзеі.

Гастранамічная мапа Гродна: кавярня-клуб “Чэмпі”

|

Шматфарматная кавярня-клуб з добрай ежай, лёгкім спартовым ухілам, канцэртамі і вельмі простым, мінімалістычным інтэр’ерам ды wi-fi – такое месца адчынілася месяц таму на вуліцы Антонава, ля Скідзельскага рынку. Да таго ж, гарадзенскі “Чэмпі” мае брата-блізнюка ў Лідзе.

Кнігі выдавецтва “Кнігазбор” з’явіліся ў крамах Гродна і Ліды

|

Беларускую літаратуру ад “Кнігазбора” цяпер можна набыць і ў рэгіёнах. Выданні з’явіліся ў гарадзенскай кнігарні “Праметэй” (у будынку злева на фота) і лідскай “Кніжны свет”.

Суд над журналістам Андрэем Мялешкам працягнецца 11 чэрвеня

Журналіста вінавацяць у незаконным вырабе прадукцыі СМІ за артыкул на “Беларускім Радыё Рацыя”. 4 чэрвеня суддзя Дзмітрый Кедаль прыняў рашэнне выклікаць дадатковых сведак.

У Гродне прайшоў парад бяздомных сабак (фота)

Сабакі ў суправаджэнні валанцёраў прайшліся па цэнтры горада. Жывёлы неслі розныя таблічкі: “Я ўжо дома”, “Я люблю людзей” і іншыя.

Гурт “Нельга забыць” дасць у Гродне два канцэрты

|

Мінскі гурт, створаны ў 2009 годзе адмыслова пад праграму па матывах аднайменнага твора Караткевіча, прыедзе ў Гродна 7 чэрвеня на ІІІ Міні-фестываль вулічнага мастацтва, а таксама выступіць у антыкафэ “Жывы час”. Дагэтуль музыкі выступалі ў Гродне толькі на кватэрніках.

У Гродне пройдзе лекцыя-дыскусія на тэму рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР

|

Лекцыя-дыскусія “Рэлігійны экстрэмізм ці праваабрончы рух вернікаў?”, прысвечаная праблемам рэлігійнага дысідэнцкага руху ў БССР у 1960-я – 1970-я гг. на прыкладзе дзейнасці Евангельскіх хрысціян-баптыстаў, пройдзе ў суботу 7 чэрвеня.

Маленькая мабільная бібліятэка працуе ў Гродне. Самы папулярны Быкаў, за ім – Стурэйка

Плакаты ў выглядзе пакладзеных адна на адну кніг ужо больш за месяц вісяць у некалькіх месцах горада. З дапамогай QR-кода або кароткай пасылкі можна спампаваць сабе на мабільную прыладу адну з дзесяці кніг, напісаных гарадзенцамі або аўтарамі, чый лёс звязаны з Гродна.

Гродна ў Instagram: 26 мая – 1 чэрвеня 2014

|

У апошнюю вясновую падборку квадратных гарадзенскіх фота трапілі розныя віды Фарнага касцёла, выпускнікі, панк-фэст, спячы прадавец і коцікі.