Чэмпіянат свету па футболе вачыма гарадзенцаў
Каму сімпатызуюць гарадзенцы на бразільскім Мундыялі, дзе і з кім глядзяць футбол? Гэтыя і іншыя цікавыя факты ў сабраных намі каментарах гарадзенцаў у Твітэры.
Каму сімпатызуюць гарадзенцы на бразільскім Мундыялі, дзе і з кім глядзяць футбол? Гэтыя і іншыя цікавыя факты ў сабраных намі каментарах гарадзенцаў у Твітэры.
Трохдзённы фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі распачаўся ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі ў пятніцу 27 чэрвеня. Паслухаць як гарадзенскія імправізатары будуць агучваць фільм стогадовай даўніны прыйшло мноства людзей.
Праект “Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі – асобамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Праект паўстаў у 2010 годзе, а цяпер мы пачынаем працу над яго працягам.
Citydog.by склаў спіс файных летнікаў у Беларусі, а “Твой стыль” выбраў з іх тры, якія пройдуць на Гарадзеншчыне, і яшчэ два, блізкія нам ідэалагічна.
У гэты ўікэнд гарадзенцаў чакаюць адразу два цікавыя музычныя фестывалі, два іншыя вартыя ўвагі канцэрты, два роварныя мерапрыемствы, а таксама трошку кінаімпрэз.
Ніхто не вывозіць смецце, якога багата ля кантэйнераў? Ля вашага дому спілоўваюць дрэва? Ці можа нехта мые машыну на беразе возера? На сустрэчы 2 ліпеня можна будзе даведацца, якія існуюць простыя алгарытмы рашэння такіх экалагічных праблем.
Марафон пройдзе 19 ліпеня ў ваколіцах Аўгустоўскага канала, ля мяжы Беларусі, Польшчы і Літвы, каля 30 км ад Гродна. Гэта будзе ўжо чацвёртае такое спаборніцтва.
Музычны праект “Раса Мечтателей” прэзентуе ў інтэрнэце пяць кампазіцый у стылі, які самі музыкі называюць “іранічным джазам”.
Прэзентацыя кнігі “Беларуская глыбіня” сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” Паўла Севярынца адбудзецца 26 чэрвеня па адрасе вул. Будзёнага, 48а, зала ва ўнутраным дворыку.
“Твой стыль” разыгрывае сярод сваіх чытачоў-аматараў гісторыі апошні нумар часопіса Arche, прысвечаны ахове спадчыны. Нумар 4/2014 мае назву “Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый” і ў ім нямала тэкстаў пра Гродна і Гарадзеншчыну.