На Фолюшы крадуць дрэвы

За паўтара месяца на Фолюшы зламыснікі выкапалі 13 туй і цыпрысаў. Жыхары дома заплацяць мільён рублёў таму, хто дапаможа знайсці злодзея.

Гродна ў Instagram: 7-13 ліпеня 2014

|

На мінулым тыдні ў Instagram гарадзенцаў патрапіла шмат здымкаў з жахлівага патопу, што здарыўся ў выходныя. Актыўна публікавалі квадратныя фотачкі таксама турысты, што наведвалі Гродна. Яшчэ адна заўважная тэндэнцыя – шмат фота з буйной расліннасцю. Пару вартых увагі коцікаў і сабачак мы таксама адшукалі.

Найбольш і найменш папулярныя спецыяльнасці ў гарадзенскіх універсітэтах у 2014 годзе (інфаграфіка)

|

“Твой стыль” прааналізаваў лічбы апублікаваныя прыёмнымі камісіямі ў трох універсітэтах Гродна і падлічыў, дзе ў гэтым годзе найбольшы конкурс на бюджэтныя месцы, а дзе – наогул недабор.

У Гродзенскай вобласці з’явяцца платныя дарогі

|

Ад 1 жніўня пашыраецца спіс платных дарог у Беларусі. Сістэма Beltoll пачне абслугоўваць яшчэ чатыры фрагменты дарог, у тым ліку адрэзак Гродна-Шчучын даўжынёй 73 км і Мінск-Ашмяны-Каменны Лог даўжынёй 91 км.

Гарадзенцы супраць ісландцаў: ацэньваем шансы (інфаграфіка)

|

Яны больш тытулаваныя і дасведчаныя. Мы – больш багатыя (на паперы). Мы – з культурнай сталіцы Беларусі. Яны – з маленькага прыгараду сталіцы Ісландыі. “Нёман” супраць “Хабнарф’ёрдура”, 17 ліпеня, Ліга Еўропы. Ацэньваем шансы.

На канцэрт “Ляпісаў”у Вільні можна паехаць па бясплатных візах

|

23 жніўня гурт гурт «Ляпіс Трубяцкі» у межах развітальнага тура «Клоуна нет – Happy End Tour» дасць канцэрт для беларускай публікі. Выступ адбудзецца ў Вільні на адкрытай пляцоўцы клуба Loftas у 21:00, разлічанай на 4,5 тысячы гледачоў. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

Ахвярамі залевы ў Гродне сталі птушкі ў заапарку

|

Каля 30 фазанаў і галубоў загінулі ў гарадзенскім заапарку ў час моцнай залевы, якая накрыла горад 12 ліпеня.

Марока: нататкі падарожніка. Частка V (апошняя)

“Твой стыль” заканчвае друкаваць падарожныя нататкі гарадзенкі Ганны Ліпчанскай пра падарожжа ў Марока. Гэтым разам Ганна піша пра начлег у кедровым лесе з малпамі, сіні горад, апошні начлег у Фесе, вячэру ля Пізанскай вежы і вяртанне ў Гродна.

Не сыпце соль на раны

|

У беларускім чэмпіянаце мала больш нязручных для гарадзенскага “Нёмана” каманд, чым салігорскі “Шахцёр”. Сёлета, праўда, мільгнула надзея, што сітуацыя змяняецца – у першым коле чэмпіянату гарадзенцы разбілі на сваім стадыёне гасцей з лікам 3-0.

“Мы яго ведалі і… не ведалі”. Родныя і сябры пра Васіля Быкава

Са сваіх 79 год жыцця Васіль Быкаў пражыў у Гродне трыццаць. У гэтым горадзе засталіся супярэчлівыя ўспаміны аб яго асобе. Ён заракаўся ніколі не пісаць пра вайну. Уважліва слухаў, але ніколі не казаў пра сябе. Катаўся на чаўне, хаця мог дазволіць сабе аўтамабіль. Усе яго паважалі, але яго паплечнікаў спрабавалі завербаваць, каб сачылi за пісьменнікам.