Прайшоў рэкордны веламарафон “Суседзі 2014” (фота)

Роварны марафон “Суседзі 2014”, што адбыўся на Аўгустоўскім канале 19 ліпеня, не проста паставіў чарговы рэкорд па колькасці ўдзельнікаў. Арганізатарам удалося прыцягнуць у паўтары разы больш удзельнікаў, чым было год таму! Агулам стартавала ажно 690 ўдзельнікаў і 639 паспяхова скончыла дыстанцыі.

Фотарэпартаж: фестываль SunDay Autogrodno.by 2014

Пяты аўтамабільны фестываль SunDay сабраў на старым аэрадроме пад Гродна сотні машын і тысячы гледачоў. Нягледзячы на спёку, гледачы ахвотна блукалі паміж шэрагаў амерыканскіх, нямецкіх ды савецкіх рэтра-аўто, назіралі за выступамі пазадарожнікаў ды фатаграфаваліся з цюнінгаванымі прыгажунямі маскоўскіх кампаній, у тым ліку з выдатнай Chevrolet Camaro.

На Мелавым кар’еры патанула 12-гадовая дзяўчынка

|

18 ліпеня на Мелавым кар’еры ў Пышках выратавальнікі знайшлі цела дзяўчынкі на глыбіні 13 метраў. 

Больш за 200 чалавек прымае удзел у марафоне Друскінінкай – Гродна

|

Чарговы раз больш за 200 чалавек прабягуць 42,2 км па трасе Друскінінкай – Гродна. 

14-гадовая дзяўчына распаўсюджвала парнаграфію

|

14-гадовая жыхарка Шчучына размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы два парнаграфічных відэа. 

Выстава альтэрнатыўнага мастацтва “Абсанс” адкрыецца ў Гродне

|

Гарадзенская галерэя “Крыга” запрашае на адкрыццё выставы альтэрнатыўнага мастацтва “Абсанс”. Імпрэза адбудзецца ў аўторак 22 ліпеня, у 22.00.

Магічная мапа Гальшанаў ад Кацярыны Рудзік

|

Гальшаны – сапраўды містычнае мястэчка, утульнае і невялічкае. Тут добра спалучаюцца рысы старажытнасці і сучаснасці, гэта своеасаблівы музей пад адкрытым небам. Некаторыя кажуць, што бачылі тут прывідаў…

Выйшаў чарговы выпуск відэанавін Гродзенскага драмтэатра

|

У новым выпуску навін тэатральнага жыцця глядзіце расказ пра апошнюю прэм’еру “Шынель”, гастролі трупы, планы на восень, а таксама пра адмысловыя капэрту і марку, прысвечаныя тэатру. Сяргей Курыленка расказвае пра хуткую прэм’еру “Выпадковая смерць анархіста”, а намеснік дырэктара Дзмітрый Чылік – пра адкрыццё 68 сезона і спектаклі ў жніўні.

Прыцягнуць увагу да праблем з рэстаўрацыяй кірхі спрабуюць праз арганныя канцэрты

Дабрачынныя канцэрты ў гродзенскай лютэранскай кірсе гэта спосаб паказаць, што помнік архітэктуры можа быць не толькі рэлігійным, але і культурным цэнтрам. Таксама гэта спроба знайсці сродкі, каб працягнуць рэстаўрацыю, што спынілася вясною.

У Гродна праходзіць выстава шакаладных скульптур

З 16 па 24 ліпеня у Новым Замку праходзіць выстава шакаладных скульптур.