Сцінава дапаможа гродзенскім дзецям

|

Кірмаш з удзелам польскіх і беларускіх артыстаў пачнецца сёння у польскім горадзе. Сабраныя падчас дабрачыннай акцыі сродкі будуць накіраваны на патрэбы дзяцей Гарадзеншчыны.

Беларускія вернікі збіраюцца на беатыфікацыю Яна Паўла II

|

Каталікі Гродзенскай дыяцэзіі таксама выказалі жаданне прыняць удзел у беатыфікацыйнай Імшы ў Рыме. Замест традыцыйнай пешай пілігрымкі плануецца даезд аўтобусам. Як распавёў адзін з арганізатараў кс. Ян Рушніцкі, пілігрымка прадугледжвае не толькі ўдзел у самой цырымоніі беатыфікацыі, але і наведванне святых месцаў, якія штогод прыцягваюць тысячы пілігрымаў.

Каталікі адгукнуліся на японскую трагедыю

|

У Гродзенскай дыяцэзіі, як і ва ўсіх касцёлах і каліцах Беларусі, распачаўся збор грошай для ахвяраў трагедыі ў Японіі.

Ад класікі да эксперыменту

|

Графічныя работы трох пакаленняў польскіх мастакоў, розных фарматаў і стылістык цягам двух тыдняў будуць экспанавацца ў Гародні.Выстава факультэта графікі Акадэміі мастацтваў у Катавіцах адкрылася ў выставачнай залі па Ажэшка.

Касцёл не разводзіць!

|

Пра дзейнасць касцёльнага суда і пра тое, якія справы ён разглядае, распавядае  кс. Цэзары Міх, афіцыял Касцёльнага cуда ў Гродне.

Беларусы ацэняць працу ЖКХ

|

Гарадзенцы таксама змогуць ацаніць якасць жыллёва-камунальных паслуг, прыняўшы удзел у незалежным сацыялагічным даследаванні, якое заўтра распачынае  Мінэканомікі.

Вацлаў Спорскі: я заўсёды думаў, чаго я цяпер варты

Творчая выстава гарадзенскага мастака пад агульнай назвай “Вяртанне” дэманструецца ў гарадзенскай мастацкай галерэі “Крыга”.

“Пробы мяча” гарадзенскіх святароў

|

Аб узлётах і падзеннях каманды Гродзенскай дыяцэзіі на V Чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, які прайшоў нядаўна ў Польшчы, распавёў яе капітан кс. Павел Салабуда.

Касцёлы Гарадзеншчыны павандруюць па Польшчы

|

Заўтра ў Юхнаўцы Касцельным адкрыецца выстава гарадзенскага мастака Станіслава Кічко.

Анжаліка Борыс атрымала ўзнагароду

|

Дыплом “за выбітныя заслугі ў справе прасоўвання Польшчы ў свеце за 2009 год” экс-кіраўнік неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі атрымала 9 сакавіка ў Варшаве. Рашэнне пра ўзнагароду было прынята ў 2010 годзе, аднак у той час яна не магла яго атрымаць.