Тапанімічныя навінкі ў Лідзе

|

У жніўні ў Лідзе з’явіцца вуліца Грунвальдская. А ўжо зараз жыхары горада могуць прагуляцца па бульвары Гедыміна.

Пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня

|

16 жніўня з Беластока ў Вільню рушыць 18. Пешая Экуменічная Пілігрымка. Паломнікі традыцыйна спыняцца ў Гродне.

Прэзідэнцкія выбары па-польску

|

Ужо некалькі дзён мы ведаем вынікі прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Розніца ў галасах сапраўды невялікая і сведчыць пра тое, што выбарцы абодвух опцый – і тыя хто за Польшчай “салідарнай” і тыя, хто за “ліберальнай” (толькі дзе вы бачылі ў Польшчы лібералаў?) – свядома актывізаваліся. Але ж іншыя лічбы значна больш цікавыя.

«Сырая» сямёрка ад Віктара Шалкевіча

|

Сапраўднага новага альбому ад знакамітага гарадзенца мы чакалі ўжо даўно. І, відаць, яшчэ пачакаем, не гледзячы на тое, што з пладавітасцю на творы ў яго праблем няма.

Рэпартаж карэспандэнта “Твайго стылю” з пахавання Леха Качыньскага

|

Учора, у спакойнай, задуменна й ледзь не ў сямейнай атмасферы ў Кракаве адбылося пахаванне прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі.

Танец на могілках

|

На гэтым тыдні палякі паказалі нам не толькі прыклад незабыўнай згуртаванасці, але і ўсю агіднасць палітычных спрэчак над труною памерлага. Адно паспешлівае рашэнне – і вось, здавалася б, аб’яднаны народ пачынае грызціся.

Два гарадзенцы дадуць супольны канцэрт

|

Малады гарадзенскі выканаўца Пётр Клюеў рыхтуе супольны праект з зоркай хрысціянскага року, былым лідэрам гурта “Новы Ерусалім”, Аляксандрам Патлісам.

Пажары падчас святаў

|

На працягу мінулых выходных у Гродзенскай вобласці адбылося 8 пажараў. Як паведамляе МНС, у іх ніхто не загінуў.

Сёння ўступіў у сілу новы Візавы кодэкс Еўрасаюза

|

Візавы кодэкс ЕС, пра які “Твой Стыль” пісаў раней, уступае ў сілу сёння. Ён накладае шэраг новых абавязкаў, якія мусяць выканаць жыхары трэціх краін, каб атрымаць візу і ўехаць у Еўрасаюз.

Махлярка з Ліды падманам “зарабіла” 40 мільёнаў

|

На працягу двух з паловай гадоў жыхарка Ліды падманвала сваіх знаёмых, выманьваючы ад іх грошы. Жанчына распаўсюдзіла чуткі, быццам мае “свайго чалавека” ў банку, які можа ўладкаваць сродкі на надзвычай выгадных умовах.