“Фітнэс Асарці” ў Флінце

|

Фестываль “Фітнэс Асарці” пройдзе 24 красавіка ў гродзенскім клубе Флінт. Удзел у ім возьмуць адныя з найлепшых інструктараў краіны, якіх запрашае да нас мінскі клуб Venus.

Перадвыбарчыя праблемы

|

Алесь Зарэмбюк, каардынатар Руху «За Свабоду» па Гарадзеншчыне, у сваім блогу паведамляе, што з моманту рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Гродзенскага абласнога і Мастоўскага раённага Саветаў дэпутатаў ім пачалі цікавіцца супрацоўнікі КДБ з Гродна.

Да Вялікдня у крамах пабольшае тавараў

|

У 4 разы павялічваецца памер паставак яйкаў у гандлёвую сетку Гродна ў сувязі з надыходзячым Вялікднем. Таксама ў вялікай колькасці на прылаўках пачынаюць з’яўляцца кулічы і кексы.

Канферэнцыя да ўгодак Грунвальдскай бітвы

|

У ліпені 2010 г. у Гродне на базе ГрДУ імя Янкі Купалы і Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя прысвечаная 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Лаканічная місія гродзенскага універсітэта

|

Новую фармулёўку місіі ГрДУ 29 сакавіка зацвердзіла Рада універсітэта. Праца над ёю вялася на працягу некалькіх месяцаў.

Пабудуем АЭС усім светам

|

Францыя можа прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. Пра гэта на сустрэчы з дзяржсакратаром па еўрапейскіх справах МЗС Францыі П’ерам Лелушам сказаў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Віктар Сямашка.

Флейрынг убачаць тыя, хто паспяшаўся

|

Сталі вядомыя падрабязнасці чэмпіянату Беларусі сярод бармэнаў, які адбудзецца 8 красавіка ў гродзенскім клубе “Метро”.

Красны дзень прыватнага календара

|

Экалагічныя «свядомчыкі» рыхтуюцца, каб праз два дні вярнуцца ў гарманічны каменны век без электрычнасці. Хтосьці ўжо рыхтуе яйкі да Пасхі, а хто мацу да Пэсаха. Шэрыя людзі з тварамі назаўсёды прайграўшых спяшаюцца вярнуцца з працы, рыхтуючыся глядзець новую серыю любімага серыяла.

Аліса ў Краіне Нудаў

|

«Толькі шаленцы сапраўды чагосьці вартыя» – не аднойчы казаў Алісе Кінгслі бацька. Калі прыняць, што бацька «Алісы», якая з’явілася ў мінулым тыдні на экранах, гэта ў першую чаргу рэжысёр, то трэба запытацца: ці варта нармальнаму чалавеку ісці ў кіно? І хто з нас нармальны?

Маляры дваравога кахання

|

З дзяцінства мяне вучылі глядзець пад ногі. Дагэтуль гэтая звычка ратуе мяне і мой абутак ад «мін», падкладзеных братамі нашымі меншымі, ямінаў, лужынаў і іншай брыды. А апошнім часам, як сышоў снег, яна падкінула мне тэму для тэкста.