Ваўкавыскі помнік спазніўся на год
Помнік з нагоды 600-годдзя Грунвальдскай бітвы быў адкрыты ў Ваўкавыску 17 ліпеня падчас святкавання Дня Горада. Камень-валун з надпісам і трыма гербамі: Пагоняй, Калюмнамі і гербам Ваўкавыска, знаходзіцца побач з мясцовым ваенна-гістарычным музеем.