Адмененыя ўсе абмежаванні на вываз з Беларусі спажывецкіх тавараў

|

З 15 лютага не дзейнічаюць уведзеныя мінулым летам абмежаванні і забароны на вываз за межы краіны спажывецкіх тавараў. Фізічныя асобы маюць права мець пры сабе любую колькасць прадуктаў.

Смаўжы з Наваградчыны пайшлі з малатка

|

Гарадзенская фірма “Мока” перамагла ў аўкцыёне на права загатоўкі слімакоў у Навагрудскім раёне на бліжэйшыя пяць год. Па вынікіх аўкцыёна кошт такога права склаў усяго 970 тысяч рублёў.

Гарадзенскі кіроўца адстаяў “Пагоню” на сваім аўтамабілі

|

Упраўленне унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкама прызнала, што ў размяшчэнні ў аўтамабілі налепак з выявай “Пагоні” адсутнічае факт парушэння.

У нядзелю снег у Гродне стане гарачым

|

У нядзелю 19 лютага на тэрыторыі вайсковай часткі на вуліцы Белуша адбудуцца аўтамабільныя спаборніцтвы “Гарачы Снег 2012”, паўдзельнічаць у якіх можа кожны жадаючы. Спаборніцтвы адбудуцца ў дзвюх катэгорыях: легкавыя аўтамабілі і аўто з поўным прывадам.

Фартэпіянна-скрыпічны дуэт выступіць у музычным каледжы

|

Вядомы гарадзенскі піяніст Аляксей Пятроў і украінска-нямецкая скрыпачка Зоя Неўгадоўска зайграюць 24 лютага ў канцэртнай зале Гарадзенскага музычнага каледжа.

Новы Свет будуць прадаваць праз аўкцыён

|

Гродзенскі гарвыканкам склаў спіс 20 будынкаў, якія зараз не выкарыстоўваюцца. Інстытут “Гроднаграмадзянпраект” мае распрацаваць праекты іх прыстасавання пад офісы, кавярні, гатэлі ці іншыя аб’екты сферы паслуг.

Ліцэісты з Бераставіцкага раёна рыхтуюцца развіваць аграэкатурызм

|

Малабераставіцкі ліцэй перапрацоўчай прамысловасці мае намер стварыць на месцы пустуючай панскай сядзібы, што знаходзіцца побач, месца адпачынку. У мінулым годзе там ужо пачалі разводзіць страўсаў і в’етнамскіх свінняў.

Кубак Беларусі па кампутарных гульнях адбудзецца ў Гродне

|

Беларускія кіберспартоўцы прымуць удзел у чэмпіянаце, які пройдзе 25-26 лютага ў клубе “Альфа Цэнтаўра” пры падтрымцы Міністэрства абароны. Імпрэза будзе прысвечана Дню абаронцы Бацькаўшчыны.

Эмігранцкі блюз

|

Нязвыклая гісторыя гродзенскага сваршчыка Генэка Лёскі, які амаль 20 год граў на рынкавых плошчах польскіх гарадоў, а потым выбухнуў у тэлебачанні ў перадачы X-Factor, трансфармавалася ў выдадзены месяц таму альбом Hazardzista.

Польскія памежнікі будуць пратэставаць “па-італьянску”

|

Рашэнні наконт планаванага пратэсту памежнікаў маюць быць прынятыя 28 снежня. Не выключана, што прафсаюзы будуць выкарыстоўваць г.зв. італьянскі страйк. Гэта можа моцна запаволіць рух праз мяжу.