Святкаванне Калядаў ды Новага года можна лічыць адкрытым!
Заўтра Дзед Мароз са Снягуркай на белым лімузіне наведаюць тры самыя вялікія елкі Гродна, запаляць іх, потым запаляць усе святочныя ілюмінацыі, сустрэнуцца са школьнікамі і прадстаўнікамі гарадскіх улад… Адбудзецца акцыя «Агнёў чароўны карагод адкрые дзверы ў Новы год», якая прэтэндуе стаць традыцыйнай.