Хто жадае калядаваць?
Гарадзенскія калядоўшчыкі рыхтуюцца да новага сезону.
Гарадзенскія калядоўшчыкі рыхтуюцца да новага сезону.
Сёння на галоўны алтар Фарнага касцёла ў Гродна ўсталявалі фігуру апостала Сымона, знішчаную падчас пажару 2006 году.
Прэзідэнт падпісаў указ № 634, які прадугледжвае карэктыроўку Правіл дарожнага руху. У адпаведнасці з гэтым дакументам з 17 снежня 2009 года ўдзел у дарожным руху дазволены ўсім транспартным сродкам з таніраваннем задняга і бакавога шкла.
Мабільны тэлефон, які створаны на Мастоўскай сельгастэхніцы, плануецца збіраць з кітайскіх камплектуючых. У ім акрамя асноўных паслугаў мабільнага тэлефону на зваротным баку будзе размешчана кнопка SOS. У тэлефоне мінімум функцый, але вялікія кнопкі. Каштуе ён нядорага і разлічаны на пенсіянераў.
Фатограф з Гродна Леанід Шчаглоў, больш вядомы ў горадзе і ў інтэрнэт-прасторы як prosto-free, перамог у конкурсе фотаздымкаў «Крок у свет без межаў» вядомага расійскага блогера drugoi. Пераможца атрымаў найноўшую мадэль тэлевізара LG LED LCD TV SL9000.
Учора на вул. Віленскай тралейбус збіў жанчыну, траўма апынулася смяротнай. Два дні таму на гэтым жа ўчастку дарогі МАЗ збіў пешахода, які з траўмамі знаходзіцца ў бальніцы.
Цікава, што мелі на ўвазе тыя «майстры», якія спалучылі ў гэтай кампазіцыі менавіта такія знакі? І як гэта можна было б назваць? Падкажыце, калі ласка…
Баскетбалісты «Гродна-93» не здолелі выйсці ў фінал Кубка Беларусі па футболе. У паўфінале гарадзенцы саступілі 17 снежня ў Мінску асіповіцкаму АЗАА.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік»: «Аватар» (фантастычны экшн**, ЗША, 2 серыі) –18, 19, 20 снежня (10.00, 13.10, 16.20, 19.30). Стэрэазала ў фармаце 5D (11 праграм) – кожны дзень з 10.00 да 21.00. Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Носьбіты» (трылер***, ЗША) – 18 снежня (19.10); 19, 20 снежня (14.50, 19.10); 21, 22 снежня […]
Рыхтуецца да адкрыцьця інтэрнэт-пляцоўка для кансультавання бацькоў, настаўнікаў, вучняў па пытаннях, звязаных з выхаваннем дзяцей і моладзі ў школе. Да супрацоўніцтва будуць прыцягнутыя лепшыя спецыялісты Беларусі, Польшчы, Украіны, Расіі.