Ізноў пра сумнае
З пачатку тыдня ў вобласці адбылося сем пажараў. Прычыны ўсё тыя ж: неасцярожна палілі ці перакалілі печ.
З пачатку тыдня ў вобласці адбылося сем пажараў. Прычыны ўсё тыя ж: неасцярожна палілі ці перакалілі печ.
Сёння ў доме-музеі Максіма Багдановіча па вул. 1 Мая – дзень адкрытых дзвярэй. Паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску, але першыя гады свайго жыцця правёў у Гродна, куды пераехала яго сям’я.
Учора ў нацыянальным парку «Белавежская пушча» на тэрыторыі Свіслацкага лясніцтва Гродзенскай вобласці паляўнічы з Нямеччыны па памылцы застрэліў зубраня. Факт расследавала спецыяльная камісія, якая і іпрызнала, што інцыдэнт адбыўся па памылцы: зубраня, якое выбегла раптам, паляўнічы прыняў за дазволены трафей…
Буйную партыю кантрабанднай піратэхнікі, якую перавозіў жыхар Гродна, затрымалі мытнікі на памежным пераходзе «Брузгі». Кошт кантрабанды перавысіў некалькі мільёнаў рублёў. Аўтамабіль і піратэхніка канфіскаваныя.
У касе Палацу культуры ветэранаў у сталіцы засталося толькі два білеты ў першым шэрагу на праграму гарадзенца Віктара Шалкевіча «Лепшае і новае», што адбудзецца 11 снежня.
Тры супрацоўніка аддзела дэпартаменту аховы Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, якія ехалі на службу, загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні.
Гродзенскі звярынец рыхтуецца прымаць пераднавагоднія экскурсіі школьнікаў з іншых гарадоў Беларусі. Звычайна ў канцы снежня гасцей з Маладзечна, Брэста, Мінска, Баранавічай тут нашмат больш, чым гарадзенцаў.
У Гродна атрымаць ліцэнзію на рознічны гандаль і грамадскае харчаванне можна праз «адно акно». Да такой меры было вырашана звярнуцца ў мэтах папярэджання карупцыйных праяў з боку мясцовых чыноўнікаў.
Сёння скончыўся чарговы тэрмін следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзімера Асіпенкі. Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты да 8 студзеня.
Сёння ў Калінінградзе чытаюць творы Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча і беларускія казкі.