Генадзь Мушперт вярнуўся ў Драмтэатр
Доўгі адпачынак Генадзя Мушперта скончыўся, і ён зноў кіруе Гарадзенскім Драматычным тэатрам на пасадзе галоўнага рэжысёра. Нагадаем, што спадар Генадзь цэлы год працаваў у Мінскім і Маладзечанскім тэатрах, дзе паставіў чатыры спектаклі, якія карыстаюцца поспехам ў гледача.