За незаконны перавоз цыгарэт сканфіскавалі аўто
За мінулыя выходныя ў аўтадарожных пунктах пропуску “Беняконі”, “Брузгі”, “Катлоўка” і чыгуначных пунктах пропуску “Гудагай” і “Буг” памежнікі затрымалі каля 4,5 тысяч пачак цыгарэтаў.
За мінулыя выходныя ў аўтадарожных пунктах пропуску “Беняконі”, “Брузгі”, “Катлоўка” і чыгуначных пунктах пропуску “Гудагай” і “Буг” памежнікі затрымалі каля 4,5 тысяч пачак цыгарэтаў.
Сёння 150 гадоў з дня нараджэння Лазара Заменгофа, стваральніка мовы эсперанта. Ён жыў у Гродна каля чатырох гадоў, аднак пра гэты факт у горадзе нічога не нагадвае.
У перыяд Калядных і навагодніх святочнасцяў на Гродзеншчыне супрацоўнікі МНС распланавалі мерапрыемствы для забеспячэння пажарнай бяспекі і папярэджэння надзвычайных сітуацыяў.
Ужо тыдзень на гродзенскім чыгуначным вакзале стаіць скрыня для пажаданняў гродзенцаў і гасцей горада наконт рэканструкцыі вакзальнага будынку.
14-гадовыя падлеткі ў Ваўкавыску жорстка збілі 35-гадовага мужчыну і скралі ў таго грошы.
Два літоўскіх горада для гарадзенцаў – амаль што родны дом: Вільнюс і Друскінінкай. Зрэшты, і Каўнас ніколі не быў абдзелены нашай увагай. А напярэдадні навагодніх святаў у падарунак гараджанам і гасцям тут узвялі палац… з лёду. Можна адважна адпраўляцца на экскурсію.
Паездка «Гродна-93» у Гомель на гульні з «Сожам» прынесла камандзе перамогі. Першая сустрэча скончылася з рахункам 78:73, а лепшым снайперам гэтага матчу ў складзе каманды стаў Вячэслаў Багданаў з 22 ачкамі. Другую сустрэчу гарадзенцы правялі з вялікім адрывам: 101:84 на карысць «Гродна-93». На рахунку Максіма Шустава ў гэтай гульне – 22 ачка.
Усё ж такі канцэрт у суботу адбыўся… Кажуць дабро на ягонае правядзенне давала ледзь не Адміністрацыя прэзідэнта.
Суперкампутар Беларусі «СКІФ-К-1000.1», змешчаны па-за суперкампутарным цэнтрам НАН, усталяваны ў Гродна. 16 снежня ў ГрДзУ імя Янкі Купалы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Гарадзенскага рэгіянальнага сегмента ГРІД-сеткі.
Першая дэкада снежня адзначана ў Смаргоні адкрыццём швейнай фірмы «Карункі» («Кружева»), якую адкрыла ЗАТ «Мілавіца». Размясцілася вытворчасць у памяшканнях прафесійна-тэхнічнага вучылішча.