Мірскі замак – архітэктурны сімвал Беларусі
Па выніках даследавання, праведзенага па замове культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, замкавы комплекс ў пасёлку Мір на Гарадзеншчыне ў якасці сімвала краіны назвалі амаль 18% беларусаў. Для параўнання – пра Нацыянальную бібліятэку ўзгадалі ўсяго 5,7% апытаных.