Гродзенскі 3D: аналагаў абсталявання ў краіне няма

Гродзенскі кінатэатр “Космас”, дзе будуць паказваць кіно ў трохмерным вымярэнні, пройдзе абавязковую рэгістрацыю ў Брытаніі. Сусветныя кінапрэм’еры будзем глядзець адразу пасля іх выхаду.

У гродзенскай краме затрымалі жанчыну з буклетамі і паветранымі шарыкамі

|

Міліцыя знайшла  ў Крысціны Шацікавай з Магілёва каля 20 буклетаў на гендэрную тэматыку і некалькі паветраных шарыкаў з сымболікай грамадзянскай кампаніі “Наш дом”.

Актывіст Руху “За Свабоду” хоча ўвайсці ў ініцыятыўную групу А.Лукашэнкі

|

Адпаведную заяву Іван Крук, былы аператыўнік, былы палітзняволены, а сёння сябра АГП, Руху “За Свабоду” і змагар супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС, напісаў у Адміністрацыю прэзідэнта.

Лідскіх школьнікаў на час “Дажынак” распусцілі на канікулы

|

“Дажынкі” ў Лідзе, якія мусіць наведаць прэзідэнт, будуць ахоўваць 2 тысячы міліцыянераў з усёй Гродзеншчыны. У горадзе паставяць 12 кантрольна-прапускных пунктаў з металашукальнікамі і дэтэктарамі.

У Залессе да Агінскага

|

25 верасня ў Залессі, радавым маёнтку Міхала Клеафаса Агінскага, адсвяткуюць 245-гадавіну з дня нараджэння гэтага таленавітага дыпламата і кампазітара, удзельніка паўстання Т.Касцюшкі, аўтара праекта аднаўлення Вялікага княства Літоўскага.

Выбары, Яраслаў Раманчук і 70%

Яраслаў Раманчук паабяцаў набраць у першым туры выбараў у прэзідэнты 30-35% галасоў.

Чаўнакі знікнуць як клас?

|

Тыдзень таму беларуская мытня змяніла правілы бязпошліннага ўвозу тавараў.

Цяжкасці з’явіліся ў тых,  хто возіць тавары з-за мяжы рэгулярна.

Шчучынскі Багач запрашае

Фестываль фальклорнай песні «Прынёманскія напевы» з паказам народнага звычаю «Багач» адбудзецца 25 верасня ў мястэчку Орля.

Як вярнуць да актыўнага жыцця людзей, адкінутых грамадствам

|

Круглы стол па ўзаемадзеянні грамадства і дзяржавы ў пераадоленні сацыяльнай выключанасці  29 верасня ладзіць у Гродна грамадскае аб’яднанне “Цэнтр Сацыяльных Інавацый”.

Разам збяруцца работнікі сацыяльнай абароны, прадстаўнікі грамадскіх і рэлігійных арганізацый, выкладчыкі і проста неабыякавыя людзі, каб абмеркаваць праблему сацыяльнай адрынутасці і магчымасці яе пераадолення.

Грамадскія слуханні па рэканструкцыі Каложы

23 верасня ў Гродна адбудуцца першыя грамадскія слуханні “Рэканструкцыя Каложы: за і супраць” з удзелам вядомых беларускіх навукоўцаў, архітэктараў, мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў.