Валейбалісты з Харкава перамаглі на турніры ў Гродна

У фінале украінская каманда перамагла гаспадароў турніру – гарадзенскі “Камунальнік”.

У Гродне затрымалі актывістаў “Маладога Фронту”

Падчас начной расклейкі агітацыйных улётак да акцыі 21 верасня ў Гродне былі затрыманы маладафронтаўцы Вераніка Велігор ды Алесь Кіркевіч.

«Три версты» : у Гродна адбыўся фінал вела-кросу на крутых спусках і ўзгорках

|

Шостая і фінальная гонка сезону вела-аматараў стартавала 18 верасня ў Пышках. Траса – даволі цяжкая, са шматлікімі крутымі ўзгоркамі і спускамі – была абрана не выпадкова.

Пачобут у чаканні чарговага суду

20 верасня ў Гродзенскім абласным судзе адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі журналіста – гэта 16 старонак тэксту, у якім падрабязна апісаны ўсе парушэнні права з боку КДБ і пракуратуры.

Плата за студэнцкія інтэрнаты ўзрасце ў некалькі разоў

Разам з коштамі на прадукты харчавання, вопратку і іншыя тавары выраслі і кошты пражывання ў інтэрнатах.

На экалагічным фестывалі будуць пілаваць дрэвы і смажыць кабана

|

Імпрэза пройдзе 25 верасня ў Свіслачы ў межах абласнога экалагічнага фестывалю «Гамоняць пушчы беларускія….»

Хакейны “Нёман” не ведае літасці

|

Ахвярамі гарадзенцаў сталі госці з “Магілёва”. У суботняй сустрэчы госці былі разгромленыя з лікам 10-1!

Футбалісты “Нёмана” зноў прайгралі

|

Гарадзенская каманда не ведае перамогаў у дзесяці турах запар. Пасля паразы ад сталічнага “Дынама” каманда значна пагоршыла свае шансы ў барацьбе за права застацца ў вышэйшай лізе беларускага футбола.

За паўтары гадзіны на трасе Мінск-Гродна загінулі 4 чалавекі

|

На 60-ым кіламетры аўтадарогі  23-гадовы кіроўца аўтамабіля “Сітраен Ксанція” падчас абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе лоб у лоб сутыкнуўся з “Сітраенам Ксара”.

Тры пасажыры аўтамабіля, які ішоў на абгон, загінулі на месцы.

Удзельнікі “Алімпіі” пра Беларусь, Гродна і спаборніцтвы

|

На некалькі дзён Гродна пераўтварыўся ў эпіцэнтр моладзевых спартовых спаборніцтваў паміж студэнтамі Расіі і Беларусі. З 13 па 18 верасня прадстаўнікі вышэйшых навучальных ўстаноў краінаў – суседак змагаюцца за званне лепшых у плаванні, міні-футболе, настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы.